Прыгажосць застылай музыкі

Гомельскі цуд палацава-паркавага мастацтва можа трапіць у спіс ЮНЕСКА адразу ў трох намінацыях! Разгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці  Гомельскага палацава-паркавага ансамбля як аб’екта-кандыдата ў Спіс сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА працягнецца, паведаміла прэс-сакратар установы Алена Лясун. Менавіта такое рашэнне было прынята па выніках двухдзённай працы і пасяджэння з удзелам прадстаўнікоў нацыянальных камісій па справах ЮНЕСКА Беларусі, Расіі і Украіны. Вырашана таксама прасіць Гомельскі аблвыканкам аб далейшай падтрымцы правядзення гэтай працы.

Гомельскі цуд палацава-паркавага мастацтва можа трапіць у спіс ЮНЕСКА адразу ў трох намінацыях!

Разгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці  Гомельскага палацава-паркавага ансамбля як аб’екта-кандыдата ў Спіс сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА працягнецца, паведаміла прэс-сакратар установы Алена Лясун. Менавіта такое рашэнне было прынята па выніках двухдзённай працы і пасяджэння з удзелам прадстаўнікоў нацыянальных камісій па справах ЮНЕСКА Беларусі, Расіі і Украіны. Вырашана таксама прасіць Гомельскі аблвыканкам аб далейшай падтрымцы правядзення гэтай працы.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль можа выступіць у якасці каштоўнасці ў трох намінацыях Спіса. Па-першае, як адзін з культурных ландшафтаў басейна ракі Днепр. Па-другое, ён можа быць цікавы і як адзін з магнацкіх палацава-паркавых ансамбляў  XVIII—XIX стагоддзяў, размешчаных уздоўж Дняпра ў Беларусі, Расіі і Украіне. Акрамя таго, у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА гэты аб’ект можа трапіць як архітэктурная і гісторыка-культурная спадчына роду Румянцавых, які мае значэнне для ўсіх краін-суседак. Па словах прэс-сакратара Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, працэс падрыхтоўкі матэрыялаў для падачы заяўкі на намінацыю можа заняць даволі шмат часу, актыўна працаваць над гэтым у наступныя месяцы будуць як беларусы, так і расіяне, і ўкраінцы. Заяўкі на ўключэнне ў запаветны Спіс прымаюць штогод у лютым, і пакуль невядома, ці паспеюць зацікаўленыя ў гэтым спецыялісты падрыхтаваць неабходныя для намінацыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля дакументы да гэтага часу. Калі гэта будзе зроблена, заяўку будуць разглядаць не менш чым год, і толькі пасля гэтага будзе вынесена станоўчае або адмоўнае рашэнне наконт уключэння Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ў Спіс сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Нагадаем, што палацава-паркавы ансамбль у Гомелі — помнiк архiтэктуры другой паловы ХVIII—XIX стагоддзяў. Комплекс на высокiм беразе Сожа ўключае ў сябе палац, парк, Петрапаўлаўскi сабор i каплiцу.
На пасяджэнні ў Гомелі таксама было вырашана звярнуцца да Брэсцкага і Гомельскага аблвыканкамаў з просьбай падрыхтаваць інфармацыю пра аб’екты драўлянага дойлідства Палесся ў рамках падрыхтоўкі дасье па гэтым аб’екце для ўключэння яго ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. На аснове падрыхтаваных матэрыялаў плануецца ў красавіку наступнага года правесці новае абмеркаванне намінацыі аб’екта “Драўлянае дойлідства Палесся” для ўключэння ў Спіс ЮНЕСКА. Магчыма, Украіна прыме ўдзел у падрыхтоўцы да намінацыі гэтага аб’екта, які з’яўляецца трансгранічным, бо унікальныя вырабы палескіх майстроў можна ўбачыць і на беларускім, і на ўкраінскім Палессі.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter