Прыгажосць — вялікая сіла

У Магілёве ў трэці раз выбралі самых абаяльных таўстушак

У Магілёве ў трэці раз выбралі самых абаяльных таўстушак.

За права называцца самай-самай змагаліся чатыры магіляўчанкі. Кожная за месяц рэпетыцый распрацавала асабісты план пакарэння публікі. Прыгажуні з формамі падзяліліся з гледачамі фірменнымі рэцэптамі блюд, парадавалі музыкальнымі нумарамі, расказалі пра сябе.

Шоу так спадабалася журы і паклоннікам, што першае месца прыйшлося падзяліць паміж дзвюма ўдзельніцамі — Таццянай Краснікавай і Святланай Царовай.

— Конкурс даказаў: кожны чалавек прыгожы незалежна ад таго, якія ў яго формы і памеры таліі, — гаворцыць замначальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава. — Галоўнае — талент і ўпэўненасць у сваіх сілах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter