Прыемныя клопаты

Шаснаццаць жыхароў Капыля днямі атрымалі ключы ад кватэр

Шаснаццаць жыхароў Капыля атрымалі ключы ад кватэр.

Новы дом па вулiцы Партызанскай узведзены для грамадзян, якія стаялі на ўліку і мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама права на прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

Фундамент двухпавярховага будынка быў закладзены яшчэ ў 2011 годзе. З-за нестабільнага фінансавання здача аб’екта затрымлівалася, але ў 2013 годзе ход будаўніцтва паскорыўся, i літаральна напрыканцы мiнулага года прыгожы дом быў здадзены. Навасёлаў павіншавалі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня i будаўнікі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter