Больш за 880 аўтамабілістаў заключылі з ЖЭСам дагаворы на ачыстку парковачных месцаў ад снегу.
Пагадненне афармляецца на год, але фактычна пачынае дзейнічаць з таго дня, калі выпадае снег. Аплачваецца паслуга праз жыроўку, кошт яе пакуль удакладняецца.
Нагадаем, заключыць дагавор з ЖЭСам чалавек можа ў любы час.