“Пружанскi палацык”

Музей-сядзіба “Пружанскi палацык” — адзіная адноўленая сядзіба такога тыпу ў Беларусі! Яна размешчана ў будынку гарадскога сядзібнага дома — помніка архітэктуры ХIХ стагоддзя.

Музей-сядзіба “Пружанскi палацык” — адзіная адноўленая сядзіба такога тыпу ў Беларусі! Яна размешчана ў будынку гарадскога сядзібнага дома — помніка архітэктуры ХIХ стагоддзя.

Гэта праект вядомага польскага архітэктара Ф.М.Ланцы, вызначаецца як італьянская вясковая віла ў неарэнесансным стылі. Пабудаваў яе шляхціц Валенцій Швыкоўскі. Яна стала аздобай усяго горада. Каля будынка знаходзілася аранжарэя з вялікай колькасцю экзатычных раслін — падобнай калекцыі не мелі нават Радзівілы. Вакол сядзібы раскінуўся прыгожы англійскі парк. У 1895 годзе сядзібу набывае род Кляйнміхелей. Маёнтак належыў Веры, унучцы міністра шляхоў зносін П.А.Кляйнміхеля. Па маці яна была сваячкай Наталлі Ганчаровай — жонкі рускага паэта А.С.Пушкіна. У сядзібе яна жыла некалькі год напярэдадні Першай сусветнай вайны, потым здавала будынак у арэнду павятоваму староству. За гісторыю існавання сядзібы яе наведалі шмат вядомых людзей: пісьменнік Ю.Крашэўскі, мастак М.Орда, этнограф М.Федароўскі. У час вайны і пасля яе ў палацыку знаходзіліся розныя дзяржаўныя ўстановы. З 1989 па 1998 год сядзіба была на рэстаўрацыі. У 1998 годзе сюды пераязджае краязнаўчы музей, які стаў называцца музей-сядзіба “Пружанскі палацык”. На сёння — гэта адзіная адноўленая сядзіба такога тыпу на Беларусі. Музей адчыніў свае дзверы ў 1999 годзе. Тут можна пабачыць інтэр’еры сядзібнага дома ХIХ стагоддзя: салон, кветкавую залу, паляўнічы кабінет і інш. У выставачнай зале рэгулярна праходзяць разнастайныя мастацкія, адукацыйныя, краязнаўчыя выставы. Сённяшні музей вядомы як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім праходзяць музыкальна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канференцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Музей з’яўляецца важным турыстычным аб’ектам рэгіёна. У год музей наведваюць больш за 6000 турыстаў, у тым ліку з замежжа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter