Дзмітрый ХОДАН і Ірына МІЛАШЭЎСКАЯ выбралі дату для вяселля па месяцоваму календару.
— Будзем распісваць у дзвюх залах. Напэўна, пар было б больш і 2 лютага, калі б раней абвясцілі, што адмяняем выхадны дзень. Мы вельмі стараемся зрабіць свята для тых, хто гатовы ствараць сем’і. І ахвяраваць наш выхадны — дробязь.
Пара за парай, пара за парай... На кожны роспіс — 20 хвілін. У Палац забягаюць жаніх і нявеста — Яўген і Марыя. Хутка яны будуць насіць адно прозвішча — Каласоўскія, — таму ў Марыі ў руках букет з каласкамі. А ў Яўгена — смартфон на палцы для сэлфі. Прыйшлі без гасцей: «Таму што гэта свята для дваіх». Пра тое, што жэняцца, ведаюць толькі бацькі. Сяброў здзівяць пазней.
Прайшла цырымонія, шчаслівыя муж і жонка — неймаверна вясёлая пара — выходзяць з залы, не адводзячы вачэй адно ад аднаго.
— Ці можна сказаць, што жаніх доўга не хацеў жаніцца? — смяецца Марыя. — Сказала, што калі так пойдзе далей, выйду замуж за першага сустрэчнага.
— І я з’явіўся перад ёй хутчэй за іншых, — смяецца Яўген.
— Мы пазнаёміліся 4,5 года таму. Я працую ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а Жэня — у Нацыянальным алімпійскім камітэце. Мы праводзілі ў іх мерапрыемства, і ён высачыў мяне па камерах відэаназірання. Вырашыў пазнаёміцца. Напачатку не спадабаўся! Быў з лысінай, хвастом, пірсінгам. А цяпер вось прыстойны чалавек — гэта ўсё любоў і катлеткі.
Хацелі распісацца ў Навадворскім сельсавеце, дзе прапісаны, але даведаліся, што толькі Палац зрабіў выключэнне і працуе ў гэтую нядзелю.
— Чаму выбралі такую дату? Я двоечкі люблю, — задумваецца Марыя.
— А яшчэ два плюс два будзе чатыры, — адказвае ёй Яўген. Удакладняю: хочаце, каб сям’я складалася з чатырох чалавек? — Вядома!
Следам за імі — Настасся і Антон Журко. Даведаўшыся, што Палац 2 лютага працуе, неадкладна падалі заяву. Настасся, якая любіць прыгожыя даты — яна нарадзілася 1000-м дзіцём у Лідзе, — распавядае:
— Гэта наша другое вяселле. Першае згулялі на Балі — выключна для дваіх, на беразе акіяна, ля вадаспадаў, на рысавых тэрасах. Гэта быў і свайго роду «мядовы месяц». Сёння на роспіс паклікалі сем’і, а летам зладзім вяселле для сяброў.
— Гэтая прагулка была 4 месяцы таму. А ў студзені на 22-м паверсе ў кафэ Нацыянальнай бібліятэкі зрабіў Яне прапанову рукі і сэрца з 101 ружай. Чаму выбралі для роспісу гэтую дату? Каб я запомніў. Але, шчыра кажучы, і наша прагулка да метро, і гэтая дата — цудоўнае супадзенне: мы проста прыйшлі падаваць заяву, і нам сказалі, што можна распісацца 02.02.2020.
Мужам і жонкай вось-вось абвесцяць Дзмітрыя Ходана і Ірыну Мілашэўскую. У іх вяселле не проста 02.02.2020, яно ў іх яшчэ і ў пэўны час — 12 гадзін 20 хвілін. Вальс Мендэльсона, апладысменты, заручальныя пярсцёнкі, замацаванне шлюбнага саюза моцным пацалункам і сімвалічны падарунак ад першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Мікалая Белавусава: «Нядаўна міністэрству юстыцыі споўнілася 100 гадоў. Мы жадаем і вам стагоддзя ў шлюбе. Такога ў нас яшчэ не было — максімум адзначалі 60-годдзе, але ад вас чакаем гэтага. Са святам!» Нявеста жартуе: «У нашых пярсцёнкаў гарантыя 100 гадоў, так што прыйдзем».
Невялікі фуршэт з шампанскім, цёплыя абдымкі родных, слёзы радасці. Ірына і Дзмітрый распавядаюць, як усё пачалося.
— Ён працаваў афіцыянтам у кафэ, куды я прыходзіла з мамай і сяброўкамі. Аднойчы мне падсунуў нейкую анкету для таго, каб даведацца мой нумар, — смяецца Ірына, апранутая ў прыгожую жоўтую сукенку — гэта яе любімы колер. — Пасля паклікаў на каву, і вось ужо 4,5 года я п’ю па раніцах гэты напой. 02.02.2020 — вельмі прыгожая, энергетычна зараджаная дата. Яна выпадкова трапілася нам на вочы. Вы не паверыце: я проста адкрыла месяцовы каляндар і ўбачыла, што 2 лютага — адзіны спрыяльны дзень у гэтым месяцы, каб выйсці замуж. А потым ужо даведаліся, што гэта 02.02.2020. Выдатна, што так атрымалася!
kasel@sb.by