Прошлое в настоящем

Любое историческое событие всегда оценивается в том числе и с позиций сегодняшнего дня.

Любое историческое событие всегда оценивается в том числе и с позиций сегодняшнего дня. И важно, что у нас помнят и чтут беспрецедентный всенародный подвиг, избавивший не только нашу землю, но и всю Европу от фашизма. Об этом и письма читателей “НГ”.

“Нельга забываць вайну”

У 1941 годзе наша сям’я жыла ў Мінску на Барысаўскай вуліцы, даволі блізка ад чыгункі і вакзала. Чэрвеньскі кірмаш таксама быў недалёка. Сям’я наша — гэта чатыры чалавекі: мамачка, бацька, брат 1931 года нараджэння і я, дзяўчынка (брат мяне называў Волгачка) 1935 года нараджэння.

Калі пачалі бамбіць горад, мама ўзяла нас за рукі і павяла да дзядзькі Сашы, у якога яна расла сіратой. Гэта пяць кіламетраў — ад дома да вёскі Будзілава па Магілёўскай шашы. Я памятаю да гэтай пары, як мы ішлі. Калі падала бомба, мы кідаліся да плота ля будынкаў. Ішлі міма пажарнай, кірмашу, мясакамбіната, праз рэчку... І вось вёсачка на гары з правага боку дарогі, дзе зараз эканамічны ўніверсітэт...

У час бамбёжак, пакуль не прыйшлі немцы, людзі бегалі па крамах (іх кінулі), каб запасціся нейкімі прадуктамі, крупамі, цукрам, адзежай, бо да вайны ўсё было дэфіцытным. Аднойчы мамы не было дома, а пачалася бамбёжка. Са страху мы з братам залезлі пад стол, прыціснуліся да сцяны і дрыжэлі, калі ад выбухаў дзверы на вуліцу і ў калідор то адчыняліся, то з грукатам зачыняліся. Было вельмі страшна. Потым у агародзе вырылі яму, зрабілі сховішча, хаваліся там. Дзякуй богу, ніводная бомба не трапіла ў наш агарод, бо мы загінулі б у гэтым сховішчы...

Рэха вайны адгукалася яшчэ доўга. Шмат галадалі. Дзякуючы сялянам з Заходняй Беларусі, якія змаглі захаваць зерне, у Мінск прывозілі муку. Двое такіх сялян раз начавалі ў нас, спалі на саломе. Яны разлічваліся мукой, і мама сама выпякала хлеб, які быў вельмі смачным. Толькі ў 1958 годзе, калі я скончыла політэхнічны інстытут, мы змаглі купляць нейкае мяса, у Мінску з’явілася больш харчовых прадуктаў. Але гэта ў Мінску, а не ў Магілёве ці Гомелі. Адзежы і абутку не было, жыць не было дзе. Мы з мужам жылі на кватэрах, потым у камуналцы. Усе гэтыя жыццёвыя цяжкасці таксама былі звязаны з вайной...

З аднаго боку, нельга забываць вайну, але з другога, хацелася б усё гэта пахаваць. Успаміны вельмі балючыя, разбуральныя. Пакуль працавала, гадавала дзяцей не ўспамінала ўсё дрэннае. Але зараз, пад уплывам рознай інфармацыі, пачынаеш успамінаць, у якіх умовах прайшлі наша дзяцінства і маладосць...

Вольга Іванаўна КАНАНОВІЧ

“Прости, Верный...”

На фронтах Великой Отечественной войны служили почти 70 тысяч четвероногих солдат — собак. За годы войны они уничтожили 380 танков, спасли из-под огня 700 тысяч раненых, обнаружили 4 миллиона мин, доставили по назначению 120 тысяч важных документов.

Не случайно они на равных с воинами Красной армии были участниками Парада Победы. Такое количество собак Красная площадь видела впервые. Украшением и гордостью того памятного парада стали два курсантских батальона с боевыми собаками-миноискателями, прошедшими всю войну. Во главе своих питомцев стоял генерал-майор Григорий Пантелеймонович Медведев — “главный собачник армии”, как его называли с любовью его подчиненные. В шеренгах этой коробки шли и три уроженца Беларуси: курсант Алексей Полянских, старший лейтенант Александр Ракович и лейтенант Ефим Черный.

...Через Дрезден на Прагу двигались войска 3-й гвардейской армии 1-го Украинского фронта. В их составе был и сержант Полянских. На Эльбе встретились с американцами. Братание, обмен сувенирами. От американского сержанта Полянских получил никелированный дамский пистолет. У Алексея презента не нашлось, и американец указал на собаку. Было жаль расставаться с Верным, но впереди демобилизация... Полянских возвращался со слезами на глазах. И вдруг, часа через три, его догнал Верный, который перегрыз поводок и убежал к своему хозяину.

24 июня 1945 года Полянских был участником Парада Победы на Красной площади в Москве. А после войны поступил учиться в школу МВД. Год спустя решил во время отпуска навестить свою родную воинскую часть, захотел увидеть Верного. Но собаки уже не было в живых: ее убили в Латвии бандиты. На месте гибели пса Алексей поставил камень, написав на нем: “Прости, Верный, что я был неверный”.

Борис Дмитриевич ДОЛГОТОВИЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter