Президент Беларуси поздравил участников и гостей с открытием XV Международного съезда славистов

Удзельнікам і гасцям XV Міжнароднага з`езда славістаў

 Дарагія сябры!

 Шчыра вітаю вас на беларускай зямлі і віншую з пачаткам працы XV Міжнароднага з`езда славістаў.

 Славянскі свет - наша агульная духоўная Айчына, якая аб`ядноўвае мільёны людзей. На вучоных-славістаў ускладзена пачэсная місія: берагчы і памнажаць скарбы мудрасці і культуры, садзейнічаць распаўсюджванню ведаў пра славянскія народы. Вы з гонарам выконваеце яе і падтрымліваеце агонь, які запалілі першаасветнікі святыя Кірыл і Мяфодзій.

 Сімвалічна, што месцам правядзення юбілейнага форуму абрана Беларусь - сэрца славянскай цывілізацыі, якая ўносіць важкі ўклад у захаванне яе каштоўнасцей і ідэалаў. Беларусы берагуць гэту спадчыну і заўсёды памятуюць аб тым, што толькі разуменне ўнікальнасці кожнай нацыі і яе духоўных здабыткаў не дасць братам-славянам страціць сябе ў глабалізаваным свеце.

 Упэўнены, што гэты з`езд дапаможа ўсім нам лепш зразумець ролю славянства ў цывілізацыйным працэсе, аб`яднаць намаганні ў вывучэнні і папулярызацыі гісторыі, моў і культур нашых народаў.

 Жадаю вам плённай працы, цікавых дыскусій і абмеркаванняў, моцнага здароўя і невычэрпных сіл дзеля служэння высакароднай справе славянскага адзінства.

 Аляксандр Лукашэнка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter