Прэм’еры, гастролі, фестывалі

У Дзень тэатра ў Мінску будзе ўручана «Крыштальная Паўлінка»

У Міжнародны дзень тэатра ў Мінску будзе ўручана «Крыштальная Паўлінка».

Дарэчы, у гэтым годзе плануецца аднавіць і Нацыянальную тэатральную прэмію. Ужо распрацавана новае палажэнне конкурсу, згодна з якім зменяцца колькасць намінацый і структура журы.

Бяспрэчна, прэтэндэнтаў на ўзнагароды шмат. Тэатры рапартуюць пра свае прэм’еры, дасягненні. Але, вядома, аматарам больш цікава, што іх чакае наперадзе. Галоўнай навіной Вялікага можна лічыць арганізацыю «Балетнага лета». Звычайна сезон закрываўся ў чэрвені, сёлета ён працягнецца да ліпеня. У спектаклях прымуць удзел беларусы, якія зараз выступаюць за мяжой. Яшчэ адна вестка — Вялікі бярэцца за пастаноўку і аднаўленне оперных твораў айчынных аўтараў, сярод якіх — Сяргей Картэс, Уладзімір Солтан і іншыя.

Значнай падзеяй у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры стане 75-гадовы юбілей народнай артысткі Беларусі Наталлі Гайды. Акрамя таго, у бліжэйшы час трупа збіраецца на гастролі ў Калугу, пасля — у Екацярынбург.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі едзе на фестываль у Смаленск, былі запланаваны выступленні ў некалькіх гарадах Украіны. Сярод бліжэйшых прэм’ер можна вылучыць «Любоў людз-ей» драматурга Дзмітрыя Багаслоўскага, якая з поспехам ідзе ў розных кутках свету.

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек заняты падрыхтоўкай адразу да двух міжнародных фестываляў: у маі адзін пройдзе ў Гродне, адразу за ім будзе другі — у Мінску.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter