Новый мультфильм Disney «Вперед» можно будет посмотреть онлайн

Прэм’ера ў сетцы

Кінатэатры ў многіх краінах вымушаны закрывацца з-за ўспышкі каронавіруса. Гэта прывяло да таго, што сусветныя кампаніі адклалі прэм’еры стужак і прыпынілі здымкі новых праектаў. Так, студыя Disney вымушана была перанесці выхад у пракат такіх фільмаў, як «Мулан» і «Чорная ўдава», прыпы­ніць працу над серыялам «Сокал і Зімовы салдат», а таксама закрыць тэматычныя паркі. Аднак сусветныя кінакампаніі не забываюць пра сваіх гледачоў і прапаноўваюць фільмы анлайн.


Студыя Disney выпусціла анімацыйны мультфільм «Наперад» у лічбавым фармаце ўсяго праз два тыдні пасля выхаду карціны ў пракат, перадае cnet.com. Зусім хутка мультфільм, у якім галоўных герояў агучылі зоркі блокбастараў Marvel Том Холанд і Крыс Прат, можна будзе паглядзець на платформе Disney Plus.

— Мы з нецярпеннем чакаем, каб гледачы зноў убачылі нашы фільмы на вялікім экране. А пакуль, улічваючы абставіны, прадстаўляем адну з апошніх работ — пацешны прыгодніцкі фільм «Наперад» — на лічбавых платформах, каб гледачы маглі атрымаць асалоду ад яго, не выходзячы з дому, — пракаментавалі аўтары праекта рэжысёр Дэн Скэнлан і пра­дзюсар Коры Рэй

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter