Минчан, пострадавших от некачественной воды, освободили от июньских платежей за воду

Празрысты падыход

Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што вада адпавядае ўсім спажывецкім якасцям. 
Фота Іосіфа ПАПКО
26 чэрвеня падчас сустрэчы з актывам Мінскай вобласці ў Салігорску Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка расказаў, як вырашалі праблему з вадой у Мінску. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трымаў сітуацыю на кантролі, назіраў за працай адказных чыноўнікаў і служб. І па яго даручэнні Урадам прынята рашэнне па вызваленні ад платы за паслугу водазабеспячэння за чэрвень жыхароў Мінска, у кватэры якіх паступала вада, што не адпавядала спажывецкім якасцям, паведаміў намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.

— Зараз дадзены механізм выпрацоўваецца, і ў бліжэйшы час насельніцтва будзе праінфармавана аб тым, як будзе адбывацца пераразлік.

Што тычыцца прычын гэтай сітуацыі, то, па словах Уладзіміра Кухарава, гэтае пытанне зараз дэталёва вывучае спецыяльная рабочая група.

— Сёння працуе ўрадавая камісія, створаная па даручэнні Прэзідэнта. Яна дэталёва разбірае ўсе прычыны, якія прывялі да перабояў з пітным водазабеспячэннем. Прыцягнуты спецыялісты розных міністэрстваў і ведамстваў, Акадэміі навук, БНТУ. У самы бліжэйшы час вынікі работы камісіі будуць даложаны Прэзідэнту. Прымем усе меры па выяўленні прычын і недапушчэнні ў далейшым такіх сітуацый.

Разам з тым, як запэўніў намеснік Прэм'ер-міністра, жыхары Мінска ўжо смела могуць выкарыстоўваць ваду для спажывецкіх патрэб.

— Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што вада адпавядае ўсім спажывецкім якасцям, праведзены ўсе неабходныя мерапрыемствы, цэнтрамі санітарнай гігіены адабраны пробы, якія на працягу двух дзён паказалі, што вада адпавядае спажывецкім якасцям. Таму сёння жыхары Мінска могуць выкарыстоўваць ваду для спажывецкіх патрэб. У тым ліку для пітнога водазабеспячэння.

Таксама прынята рашэнне, што яшчэ некалькі дзён сітуацыя будзе вывучацца. І аўтамабілі будуць развозіць ваду на той выпадак, калі хто-небудзь з жыхароў захоча ёй скарыстацца.

— Акрамя таго, знаходзіцца на пастаянным кантролі сітуацыя са знаходжаннем у гандлёвых аб'ектах у поўным аб'ёме вады ў розных відах упакоўкі. Ніякага ажыятажу няма. Вада прысутнічае ва ўсіх гандлёвых цэнтрах.

Нагадаем, 24 чэрвеня жыхары двух раёнаў Мінска — Фрунзенскага і Маскоўскага — адчулі непрыемны пах, які зыходзіў ад вадаправоднай вады. Спецыялісты паведамілі, што прычынай пагаршэння якасці вады маглі стаць рамонтныя работы, якія праводзяцца на вадаводзе № 3.

sichevich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter