Праздник «Медовый фольварок» организовали в агрогородке Симоничи Лельчицкого района

Свята пчалы "Мядовы фальварак", прымеркаванае да Сусветнага дня пчалы, прайшло ў нядзелю ў аграгарадку Сіманічы Лельчыцкага раёна. Гэтае мерапрыемства з'яўляецца брэндам аграгарадка, таму што тут моцныя традыцыі старажытнага народнага промыслу -- пчалярства. На мерапрыемстве прысутнічала старшыня Лельчыцкай раённай Рады дэпутатаў Таццяна Бяспалая.


Акрамя пачастунка мёдам і хатняй выпечкай мясцовыя пчаляры-бортнікі правялb майстар-клас па вырабе барцей для дзікіх пчол і ўстаноўкі іх на дрэвы ў лесе, расказаў загадчык Сіманічскага дома культуры Віталь Хвацік.


На падрыхтаваным падворку гаспадар з гаспадыняй прадставілі мясцовыя стравы, -- паведаміў субяседнік. -- Напрыклад, бліны, сухарыкі, кашу з мёдам. Гатуецца яна адмыслова: у печы ў чыгунку, на малацэ з пшана. Калі зварылася як мае быць, гаспадыні раскладваюць яе на протвiнь (бляху па-мясцоваму) і запякаюць. Атрымліваецца смачная страва са скарыначкай, якую можна зверху паліць мёдам.






Фото с сайта https://www.lelchitsy.by/

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter