Праздничный концерт, региональные фестивали и туристы: в Правительстве рассказали, как готовятся ко Дню белорусской письменности в Белыничах

Чым наша слова адгукнецца

У Мінску адбылося пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў верасні ў Бялынічах. У такім складзе аргкамітэт збіраецца ўпершыню, адзначыў яго кіраўнік, намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, таму зараз вельмі важна адказна падысці да распрацоўкі канцэпцыі свята.

Фото из архива

 У бягучым годзе свята адбудзецца ў Бялынічах. Горад невялікі, і, безумоўна, Дзень пісьменства стане знакавай падзеяй для яго жыхароў і гасцей. Наша задача  зрабіць гэты дзень па-сапраўднаму святочным і запамінальным. Мы павінны правесці праз усё свята яго асноўныя ідэі, паказаць глыбіню нацыянальных культурных традыцый і гістарычнай спадчыны Беларусі, прыгажосць гучання роднай мовы, багацце і разнастайнасць беларускай кнігі.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што Міністэрства інфармацыі і Магілёўскі аблвыканкам ужо распачалі працу як па арганізацыі святочных мерапрыемстваў, так і па прывядзенні горада ў належны стан. 

 Прашу далажыць, што ўжо зроблена. Таксама прашу інфармаваць аб распрацоўцы праграмы святочных мерапрыемстваў. Якія з традыцыйных атрыбутаў свята абавязкова будуць задзейнічаны? Якія новыя падыходы вы прапануеце? Магчыма, надышоў час адмовіцца ад асобных мерапрыемстваў і замяніць іх новымі, больш актуальнымі па форме і па змесце. У першую чаргу я маю на ўвазе святочнае шэсце. 

Па словах намесніка Прэм’ер-міністра, калі ўдзельнікі пасяджэння вырашаць, што гэтага элемента не будзе, то трэба падумаць, чым яго замяніць.  

— Я ўжо не аднойчы падкрэсліваў, што мінулагодні Дзень пісьменства ў Слоніме быў надзвычайна запамінальным і натхняльным. Нельга зніжаць дасягнуты высокі ўзровень. Трэба максімальна выкарыстаць назапашаны вопыт правядзення святочных мерапрыемстваў і зрабіць яшчэ лепш. Вельмі важна арганізаваць работу по павышенні статуса Дня пісьменства як свята нацыянальнага ўзроўню. 

Для гэтага, падкрэсліў Ігар Петрышэнка, патрэбна актыўная праца Мінспорта і турызма, каб загадзя прадумаць пытанне прыцягнення турыстаў на Дзень пісьменства, не менш чым за шэсць месяцаў распрацаваць адпаведныя турыстычныя маршуты. Акрамя таго, Міністэрства культуры павінна прыняць меры па павышэнні творчага ўзроўню канцэрта адкрыцця свята.

 Таксама мэтазгодна наладзіць магчымасць арганізацыі падчас правядзення свята свайго роду міжкультурнага абмену з найбольш вядомымі рэгіянальнымі фестывалямі нашай краіны  зразумела, з тымі, тэматыка якіх у той ці іншай ступені адпавядае нашаму святу. Напрыклад, зрабіць пляцоўку «Аўцюкі ў гасцях» ці нейкія іншыя.

Асобна намеснік Прэм’ер-міністра звярнуў увагу на пытанне добраўпарадкавання Бялынічаў, даручыў мясцовай уладзе старанна прапрацаваць гэтае пытанне. 

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter