Праз лабiрынты цудаў

Таямнiцы   манаскiх келляў,   загадкi   полацкiх   лёхаў   i   сакрэты   гаючай    вады   спрабуюць   адкрыць   i   разгадаць   тэлевiзiйныя    журналiсты

Таямнiцы   манаскiх келляў,   загадкi   полацкiх   лёхаў   i   сакрэты   гаючай    вады   спрабуюць   адкрыць   i   разгадаць   тэлевiзiйныя    журналiсты 

Кожнае пакаленне стварае свой свет падзей, вераванняў, каштоўнасцей i здабыткаў, пераймаючы па магчымасцi вопыт папярэднiкаў. Кожнае наступнае пакаленне  iмкнецца вывучыць гiсторыю сваiх продкаў, адшукаць  iх таямнiцы, разгадаць iх сакрэты. Аднак у гэтым бясконцым руху гiсторыi  вельмi многае страчваецца, нешта забываецца, пэўныя звесткi скажаюцца. Але нiколi не позна распачаць шлях да спазнавання таямнiц мiнуўшчыны. У гэтым упэўнены журналiст i тэлевядучы Алесь Матафонаў. 

У новым сезоне тэлеканал “Лад” прадстаўляе аўтарскi праект “Лабiрынты”. Гэта цыкл дакументальных перадач пра малавядомыя цi зусiм невядомыя старонкi  з гiсторыi  i  культуры беларускага народа. Разам з вядучым Алесем Матафонавым i ўсёй здымачнай групай гледачы будуць мець магчымасць даведацца пра мiнулыя днi нашай Бацькаўшчыны, пранiкнуць у загадкавы свет вераванняў i традыцый нашых продкаў, сфармуляваць адказы на пастаўленыя самой гiсторыяй пытаннi. А ўсе набытыя ў час перадачы веды дапамогуць зарыентавацца ў складаных лабiрынтах часу, узнавiць страчаныя некалi сувязi памiж пакаленнямi. 

Па словах аўтара i рэжысёра перадачы Алеся Матафонава, агульная iдэя ўсiх фiльмаў цыкла “Лабiрынты” — вывучэнне таямнiц нашай гiсторыi. Натуральна, што прадметам журна-лiсцкага даследавання ствараль-нiкаў перадачы сталi цуды, цiкавыя з’явы, мiфалогiя, фальклор, з якiх закладваўся падмурак беларускай ментальнасцi i пачыналася багатая i разнастайная гiсторыя нашага народа. 

Творчая група перадачы “Лабiрынты” не абмяжоўваецца нейкай канкрэтнай  мясцовасцю. Крок за крокам даследавалася Беларусь з захаду на  ўсход, з поўначы на поўдзень. Удзельнiкамi праграмы станавiлiся самыя розныя людзi, жыхары пэўных мясцовасцей, навуковыя супрацоўнiкi дзяржаўных устаноў i iнстытутаў, даследчыкi гiсторыi i культуры Беларусi. 

— Чым больш я езджу па Беларусi, тым больш здзiўляюся. Наша невялiкая краiна, якую можна аб’-ехаць амаль за дзень, тоiць шмат таямнiц, — дзелiцца ўражаннямi ад здымачнага працэсу Алесь Матафонаў. – Кожны раз, калi трапляю ў новую вёску або мястэчка, адкрываю для сябе, што яно адзiнае i непаўторнае i жыве сваiм жыццём. Мне цiкава размаўляць з тымi, хто знаходзiцца ў такiх невялiкiх мястэчках. Нашы людзi не скардзяцца на жыццё i  шчыра зделяцца сваiмi назiраннямi i ведамi. Пасля такiх сустрэч пачынаеш верыць у розныя таямнiцы, напрыклад, у гаючую ваду. 

Стваральнiкi передачы пабывалi ўжо ў рознах частках Беларусi. Калi здымалi серыю “Першы Хрост”, шляхамi апостала Андрэя Першазванага даехалi нават да Крыма. Кожны город або вёска, хоць i знаёмая, заўсёды адкрывае нешта невядомае i цiкавае. Напрыклад, у Пустынкаўскiм манастыры, што знаходзiцца побач з Мсцiслаўлем, у манаскай келлi на сцяне выявiўся лiк Хрыста... 

Чатыры перадачы з цыкла прысвечаны полацкiм лабiрынтам.  Гэта невыпадкова. Знакамiтая аповесць Вацлава Ластоўскага “Лабiрынты” стала першым мiстычным дэтэктывам пра падземныя хады. Кажуць, яны тояць шмат цiкавага. Так,  да нашых дзён не знойдзены Полацкi летапiс, якi, магчыма, знаходзiцца ў таямнiчых лабiрынтах. Але ж у краiне мала хто займаецца пытаннямi лёхаў, гэта значыць, дакументальна яны не iснуюць. Алесь Матафонаў кажа, што ў перадачах цесна пера-клiкаюцца паданнi, мiфы, а таксама звесткi вандроўнiкаў i археолагаў. Да таго ж аўтару давялося пагутарыць з тымi, хто пабываў у падземных хадах. Кожнае такое наведванне заканчвалася заваламi, а самi лабiрынты, кажуць, уплываюць на псiхiку. Так, iх наведвальнiкi становяцца... спакойнымi. 

   Перадача «Лабiрынты» — гэта не навуковае даследаванне даў-нiны з мэтай даць канчатковае тлумачэнне мiфам i вераванням, народжаным свядомасцю продкаў. Аўтар i стваральнiкi праграмы не iмкнуцца паставiць кропку напрыканцы свайго паломнiцтва да загадкавых таямнiц нашай гiсторыi. «Лабiрынты» — гэта глыбокае, удумлiвае разважанне над таемнасцю свету, якi знiк ва ўяўленнi жыхароў старажытнай Беларусi. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter