Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Знакавыя імпрэзы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прайшлі ў Літве

Праз кнігі — у будучыню

Літва, як і Беларусь, мае непасрэднае дачыненне да юбілею: калі распачынаў сваю падзіжніцкую працу Францыск Скарына, тэрыторыі краін былі ў складзе адной дзяржавы: у Вялікім Княстве Літоўскім. Тое падкрэслівалі й на круглым стале “Францыск Скарына. 500-годдзе кнігадрукавання ў Беларусі і Літве”, які праходзіў на пачатку мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя М. Мажвідаса. Там жа прайшла і цырымонія дарэння факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. На адкрыцці круглага стала выступілі Амбасадар Беларусі у Літве Аляксандр Кароль і гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Літвы Рэналдас Гудаускас.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў прэзентацыю і перадаў у дар згаданае факсімільнае выданне Нацыянальнай бібліятэцы Літвы, бібліятэкам Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, Вільнюскага ўніверсітэта і Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны. Кіраўнікі, прадстаўнікі бібліятэк дзякавалі за падарунак як беларускім калегам, так і банку “БелВЭБ” – ініцыятарам і асноўным выканаўцам праекта “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Рыгор Арэшка

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter