Праз Алею пісьменства – да Коласа

ЦЯПЕР на абагрэтай ласкавым вераснёвым сонейкам ганцавіцкай зямлі ўсё так, як і належыць быць. Раённы цэнтр пасля падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства — васямнаццага па ліку — стаў утульным і прыгожым. Тут з’явіўся помнік беларускаму песняру Якубу Коласу, які чэрпаў у палескай глушы натхненне для сваіх вялікіх твораў. А да помніка вядзе Алея пісьменства, на якой адлюстраваны імёны майстроў літаратурнага слова Ганцаўшчыны. У гарадскім парку ёсць прыгожая пляцоўка з белай ратондай, дзе цяпер збіраюцца сённяшнія творцы і чытаюць вершы, выконваюць песні пад гітару. Дзіўны літаратурны куток. Такім ён убачыўся шматлікім гасцям Дня беларускага пісьменства, які на працягу некалькіх дзён праходзіў у Ганцавічах.

Такім шляхам можа прайсці кожны, хто завітае ў Ганцавічы

ЦЯПЕР на абагрэтай ласкавым вераснёвым сонейкам ганцавіцкай зямлі ўсё так, як і належыць быць. Раённы цэнтр пасля падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства — васямнаццага па ліку — стаў утульным і прыгожым. Тут з’явіўся помнік беларускаму песняру Якубу Коласу, які чэрпаў у палескай глушы натхненне для сваіх вялікіх твораў. А да помніка вядзе Алея пісьменства, на якой адлюстраваны імёны майстроў літаратурнага слова Ганцаўшчыны. У гарадскім парку ёсць прыгожая пляцоўка з белай ратондай, дзе цяпер збіраюцца сённяшнія творцы і чытаюць вершы, выконваюць песні пад гітару. Дзіўны літаратурны куток. Такім ён убачыўся шматлікім гасцям Дня беларускага пісьменства, які на працягу некалькіх дзён праходзіў у Ганцавічах.

АДКРЫВАЮЧЫ свята, старшыня Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік падкрэсліў, што гэтым яскравым, самабытным святам мы аддаём даніну павагі ўсім, хто ствараў беларускую культуру, мастацкае слова, багатыя традыцыі нашага народа. Анатоль Тозік агучыў прывітанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства, у якім кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «з году ў год гэтае свята робіцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны і духоўных традыцый нашага народа». Дзяржава спрыяе развіццю нацыянальнай культуры, падтрымлівае творцаў. Аб гэтым сведчыць хаця б такі факт, што за апошні год у Беларусі выйшла з друку 5600 новых выданняў агульным тыражом звыш 17 мільёнаў экзэмпляраў.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар засяродзіў увагу прысутных на тым, што за апошнія 18 гадоў Брэстчына ўжо ў трэці раз прымае ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства. Гэтае свята не толькі  ўзбагачае нацыянальную культуру, дапамагае зберагчы традыцыі, але і дазваляе аднаўляць раённыя цэнтры. Сёлета гэта яскрава відаць па Ганцавічах. Яны нібы памала- дзелі да значнай культурнай па- дзеі, якую тут усе чакалі і да якой старанна рыхтаваліся.

Колькі клопатаў і намаганняў каштавала карпатлівая работа, як ніхто іншы ведае старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Ула- дзімір Столяр. Прыгожая, чысцюткая беларуская мова, на якой ён звярнуўся да прысутных, прыемна ўразіла. А тое, з якой цеплынёй старшыня  гаварыў аб славутых людзях Ганцаўшчыны, яе таленавітых пісьменніках, багатых народных звычаях і традыцыях, не магло не выклікаць захапленне.

Блаславенне святу даў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі, кіраўнік Пінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Стэфан, які напярэдадні адслужыў літургію ў Свята-Ціханаўскай царкве.

ХВАЛЮЮЧЫМІ момантамі святочнага дзейства, што разгарнулася на галоўнай сцэне, было агучванне галасоў беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія нібы звярталіся да нашчадкаў з наказам берагчы роднае слова. Пранікнёна, шчымліва спявак Пётр Ялфімаў выканаў славутую «Малітву», а затым настаўнік Лабановіч — вядомы коласаўскі персанаж — на прыкладзе  Люсіна ды іншых вёсак Ганцаўшчыны пераканаўча даў зразумець, што сёння ў сельскай мясцовасці, малых гарадах створаны выдатныя ўмовы для развіцця творчых асоб, адкрыцця новых талентаў.

Сталых творцаў неўзабаве ўшанавалі на святочнай сцэне. Пра іх літаратурныя набыткі расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. А намеснік Прэм’ер- міністра Анатоль Тозік уручыў ім заслужаныя ўзнагароды. Сярод тых, хто атрымаў дыпломы і залатых «купідонаў» у розных намінацыях, — пісьменнікі Віктар Праўдзін, Мікалай Мятліцкі, Алена Масла, Валерый Грышкавец і іншыя.

Увогуле, падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ўручалі шмат узнагарод. Атрымоўвалі іх не толькі майстры пяра, але і работнікі «Белсаюз- друку», «Белпошты» і іншых арганізацый, праз якія кнігі, газеты, часопісы трапляюць да чытача.

Шматлюдна было і на адкрыцці Алеі пісьменства, а таксама помніка Якубу Коласу ў Ганцавічах. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь  Алег Праляскоўскі, міністр культуры Павел Латушка, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі і іншых грамадскіх арганізацый. Тут жа, на Алеі, была разгорнута Кніга ганаровых гасцей, у якой намеснік Прэм’ер-міністра, старшыня Брэсцкага аблвыканкама, міні- стры, пісьменнікі пакінулі запісы з пажаданнямі ганцаўчанам.

А затым у гарадскім парку сабраліся шматлікія прыхільнікі мастацкага слова, каб ужывую паслухаць пранікнёныя вершы, песні пад гітару ў выкананні іх аўтараў.

— Цяпер гэта стане ў нас добрай традыцыяй, — запэўніў карэспандэнта «БН» Уладзімір Столяр.

Шырока разгарнуліся і заваблівалі гасцей і ўдзельнікаў свята выставы, Горад майстроў, кірмаш сельскіх падвор’яў, майстар-класы разьбы па дрэве, вышыванні ручнікоў крыжам, пляценні вырабаў з паперы і інш. Незвычайна, але жаночымі працамі — вышываннем — зацікавіліся нават мужчыны і таксама хацелі навучыцца ствараць узоры з дапамогай нітак і іголак!

ДАРЭЧЫ, распытваючы ў сустрэчных людзей дарогу да тых ці іншых святочных пляцовак, мы амаль не траплялі на мясцовых жыхароў, што, зрэшты, і не дзіўна. З невялічкага райцэнтра Ганцавічы на некалькі дзён ператварыліся ў культурную сталіцу краіны, дзе былі прадстаўлены лепшыя кніжныя і перыядычныя выданні, дзе сваім майстэрствам гасцей радавалі самабытныя артысты і калектывы мастацкай самадзейнасці, дзе ўнікальныя абрады, легенды, паданні перапляліся з перадавымі тэхналогіямі сучаснага жыцця.

А ў раённым краязнаўчым музеі сабрала наведвальнікаў выстаўка гісторыка-культурнай спадчыны Ганцаўшчыны, а таксама кніг Якуба Коласа.

— Заўсёды да юбілейных датаў мы імкнемся паказаць Якуба Коласа не толькі ў ілюстрацыях, але прывезці асабістыя рэчы  пісьменніка, прыжыццёвыя выданні яго твораў. І вось першая выстаўка, у сувязі з надыходзячым 130-годдзем класіка айчыннай літаратуры, прыехала ў Ганцавічы на Дзень беларускага пісьменства і размясцілася ў мясцовым краязнаўчым  музеі, паколькі Якуб Колас цесна звязаны з гэтай зямлёю, — распавяла Зінаіда Камароўская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. — На выстаўцы можна пазнаёміцца з цікавымі кнігамі — прыжыццёвымі выданнямі Коласа. Тут унікальныя першыя выданні — «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся», якія выйшлі ў 1923 і 1931 гадах у Вільні. Дарэчы, не ў кожным музеі знойдзеце кнігу «На ростанях» у перакладзе на розныя мовы з аўтографамі перакладчыкаў. І адзін з дарагіх для нас экспанатаў — кніга «У палескай глушы» 1923 года. Гісторыя гэтай кнігі даволі цікавая. Яе перадаў музею паэт Сяргей Новік-Пяюн. Ён расказаў, што ў час вайны ў Слоніме ў аддзеле гітлераўскай прапаганды  дзейнічаў адзін чалавек, які стараўся знішчыць усе беларускія кнігі. А выратаваў коласаўскі твор, які ўжо быў пасечаны нейкім вострым прадметам, стваральнік і першы дырэктар Слонімскага гісторыка-краязнаўчага музея, археолаг Іосіф Стаброўскі.

— Уражанне ад Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах — самае найлепшае. Я люблю бываць на гэтым свяце, таму што тут сустракаешся з вельмі знакамітымі пісьменнікамі. І ў адным месцы сабраныя людзі, адораныя іскрай Божай, — выказваецца Зінаіда Камароўская. — Радуюць кніжныя выставы. І вельмі прыемна бачыць прасветленыя твары людзей, якія прыходзяць на гэта свята, на сустрэчу з беларускім словам.

Таццяна Сапега, загадчык сектара музейнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўляла ў Ганцавічах экспазіцыю «Кніга Беларусі: повязь часоў». Сюды прывезлі рарытэты — старадрукі XVII—XVIII стагоддзяў беларускіх друкарняў. Найбольш стары з іх — «Новы Запавет» 1652 года, выдадзены ў Куцеінскай друкарні, якая з’яўлялася цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання ў XVII стагоддзі. Яна была заснавана Спірыдонам Собалем і дзейнічала пры Куцеінскім Богаяўленскім манастыры пад Оршай. З кірылічных старадрукаў дэманстраваліся таксама кнігі, выдадзеныя ў Віленскай базыльянскай, Гарадзенскай каралеўскай, Магілёўскай і Супрасльскай друкарнях, а на польскай і лацінскай мовах — у Нясвіжскай і Полацкай друкарнях.

Таксама галоўная бібліятэка краіны прадставіла кніжную выстаўку «Народны настаўнік», прысвечаную творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, і прэзентацыю мультымедыйнага выдання «Паэт красы і гармоніі» (у гонар 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.)

— Вялікі інтарэс выклікала выстаўка. Наведвальнікі вельмі здзіўляліся, перапытвалі: ці сапраўды бачаць арыгіналы? Пыталіся, як яны захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы, ці можна да іх дакрануцца, хто даследуе такія кнігі, — распавяла Таццяна Сапега.

У НЯДЗЕЛЮ вечарам Дзень беларускага пісьменства развітаўся з Ганцавічамі. Яго наступнай сталіцай стане Глыбокае… Да сустрэчы на Віцебшчыне!

Аляксандр КУРЭЦ, Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Фота Мікалая ВАЛЫНЦА, «БН»

Кстати

Слово объединяет народы

День белорусской письменности уже 5-й год собирает литераторов разных стран за «круглым столом»

ПИСАТЕЛИ из Беларуси, России, Украины, Польши, Литвы, Черногории, Казахстана, Таджикистана и Азербайджана в Национальной библиотеке обсуждали актуальные вопросы продвижения и развития нашей национальной литературы.

— Проведение «круглого стола» накануне Для белорусской письменности стало доброй традицией, — сказал заместитель министра информации Республики Беларусь Владимир Матусевич. — Он проводится уже который год, и за это время здесь поднимались самые разные темы, но стержневой все-таки является дискуссия о месте литературы в современном мире и ее влиянии на общество.

Участники обсуждали роль международного сотрудничества в обогащении национальной литературы, проблемы литературного перевода и пути популяризации белорусского художественного слова.

В этом году благодаря межнациональным писательским связям был реализован ряд проектов, среди которых книга стихотворений первого поэта казахов Абая, переведенная на белорусский язык, и поэтический сборник «Единение», где собраны произведения 87 авторов в переводе Миколы Метлицкого.

Евгения РОМАНЮК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter