Заўтра ў мінскім Палацы прафсаюзаў Ксюша і Арцём, за якіх трымаць кулачкі на “Еўрабачанні” абяцаюць не толькі беларусы, але і замежныя фанаты, праспяваюць усе свае лепшыя песні, у тым ліку і конкурсную — “Гiсторыя майго жыцця”.
Канцэрт з умоўнай назвай “Нашы праводзіны”, па словах музыкаў, павінен стаць вялікай падтрымкай перад іх ад’ездам у Кіеў. Падчас выступлення прагучаць і добра вядомыя кампазіцыі, і трэкі з іх новага альбома “Ілюмінацыя”, які артысты выпусцілі 20 студзеня — у дзень перамогі ў фінале нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2017”. На канцэрце не будзе ні спецэфектаў, ні дэкарацый — музыкі спецыяльна адмовіліся ад іх, каб зрабіць акцэнт на музыцы. Затое будзе ўтульная хатняя атмасфера, якую артысты збіраюцца стварыць з дапамогай спецыяльнага святла.
Ужо 3 мая NAVIBAND апрабуюць сцэну “Еўрабачання” ў Кіеве на першай рэпетыцыі, 11 мая прадстаўнікі ад Беларусі выступяць у другім паўфінале конкурсу, а ў выпадку поспеху, на які спадзяецца ўся краіна, — 13 мая ў фінале.
mila@sb.by
NAVIBAND дадуць вялікі акустычны канцэрт напярэдадні ад’езду на конкурс у Кіеў
Праводзіны на “Еўрабачанне”
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.