Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Раством Хрыстовым.

Для мільёнаў людзей Раство стала сімвалам далучэння да нязменных каштоўнасцей хрысціянскага жыцця і духоўнасці. У складаным сучасным свеце не згасаюць веліч і ўзвышанасць хвалюючай урачыстасці, якая нясе ўпэўненасць у перамозе ідэалаў гуманізму і справядлівасці.

Раство Хрыстова ўсяляе ў сэрцы надзею і ўсёабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі чаканнямі. Нездарма калядныя дні — гэта час выканання жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці, асаблівай увагі да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашай спагадзе, клопаце і дапамозе.

Раство аб’ядноўвае сем’і, дорыць цудоўны настрой, прыносіць мір і згоду ў кожны дом. Няхай цяпло любові і дружбы не пакідае вас і вашых родных, а маральная сіла вялікага свята дапамагае ў рэалізацыі самых смелых пачынанняў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter