Правілы навядзення парадку

Народная традыцыя вымагала трымаць падлогу і парог хаты чыстымі, прыбранымі: “на ноч заўсёды неабходна падмесці хату для таго, каб анёлам было чыста хадзіць”. Але і тут быў цэлы шэраг правіл, якіх неабходна было прытрымлівацца.

Народная традыцыя вымагала трымаць падлогу і парог хаты чыстымі, прыбранымі: “на ноч заўсёды неабходна падмесці хату для таго, каб анёлам было чыста хадзіць”. Але і тут быў цэлы шэраг правіл, якіх неабходна было прытрымлівацца.

  • Вымятаць смецце са сваёй хаты — значыць вымятаць поспех і дабрабыт са сваёй сям’і. Таму і сёння існуе звычай змятаць смецце да парога, а потым збіраць яго і выносіць у вядры да заходу сонца.
  • Ніколі не мялі падлогу, калі пяклі хлеб — хлеб не падымецца.
  • Не мялі падлогу, калі з хаты хтосьці паехаў. Ва ўсходніх славян была распаўсюджана забарона месці ці мыць падлогу на працягу трох дзён з моманту ад’езду каго-небудзь з хаты (быў гэта член сям’і альбо госць).
  • Не мялі падлогу на працягу таго часу, пакуль труна з нябожчыкам знаходзілася ў хаце (звычайна на працягу трох дзён).
  • Не мялі падлогу і не выносілі смецце ў вялікія царкоўныя святы і пасля заходу сонца — шчасце і поспех вымецеш з хаты.
  • Існавала строгая забарона месці падлогу на Фядору (8 чэрвеня): той, хто будзе месці падлогу ў гэты дзень пасля заходу сонца, вымеце з хаты дамавіка.
  • Калі дзяўчына неакуратна мяце падлогу, ёй наканавана будзе выйсці замуж за рабога.
  • Калі вы мецяце падлогу, трэба ісці следам за смеццем, інакш вымецеш сябе з хаты.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter