Правілы для будучых матуль

На працягу ўсяго перыяду цяжарнасці жанчына жыла быццам у дзвюх сістэмах вымярэння. 3 аднаго боку, яна займалася пераважнай большасцю звыклых паўсядзённых спраў, а з другога — кожны яе крок у межах хаты, падворка, вёскі, лесу ці поля рэгламентаваўся безліччу правіл этыкету і рытуальных забарон.

На працягу ўсяго перыяду цяжарнасці жанчына жыла быццам у дзвюх сістэмах вымярэння. 3 аднаго боку, яна займалася пераважнай большасцю звыклых паўсядзённых спраў, а з другога — кожны яе крок у межах хаты, падворка, вёскі, лесу ці поля рэгламентаваўся безліччу правіл этыкету і рытуальных забарон.

Цяжарнай не дазвалялася садзіцца або станавіцца на парог. Наогул прасторавых абмежаванняў было задужа шмат: забаранялася хадзіць па ўзмежку, станавіцца на тое месца, дзе секлі дровы, хадзіць на скрыжаванне дарог, каб спаліць прадметы, пры дапамозе якіх хацелі сурочыць. Нельга было цалаваць нябожчыка, пераходзіць дарогу пахавальнай працэсіі, хадзіць на могілкі. Не пажаданым лічылася хадзіць на гумно, млын, падыходзіць да новабудоўлі, ступаць на тое месца, дзе стаяла вядро з вадой, калі мылі падлогу (дзіця можа быць пляшывае, хварэць на лішай).
Практычна ўсе пералічаныя вышэй абмежаванні і забароны аб’яднаны адным і тым жа прынцыпам: адбываецца фарміраванне новага чалавека, і пакуль новае жыццё не заявіць аб сабе ў час нараджэння, жанчыне катэгарычна забаранялася “кантактаваць” з усімі рэаліямі зямнога існавання, якія мелі пераходны статус.
Каб засцерагчы дзіця ад шэрагу хвароб, нельга было станавіцца на разлітую ваду, выходзіць у двор пасля заходу сонца. Цяжарнай жанчыне строга забаранялася прысутнічаць падчас абмывання, пераапранання і іншых рытуальных дзеянняў, якія выконваліся ў дачыненні да памерлага.
Неабходна звярнуць увагу на тое, што ў славянскай традыцыі цяжарная жанчына не магла быць хроснай маці (памрэ ці яе дзіця, ці яе хрэснік), свахай або дружкай на вяселлі, забаранялася прысутнічаць падчас упрыгожвання нявесты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter