Составлен рейтинг лучших сиквелов в истории кино

Працягу быць

hdqwalls.com
Як паказвае практыка, сіквелы легендарных фільмаў рэдка атрымліваюцца паспяховымі. Але такія выпадкі здараюцца. Партал Rotten Tomatoes склаў рэйтынг лепшых сіквелаў у гісторыі кіно на аснове меркаванняў інтэрнэт-карыстальнікаў. Вяршыню спіса зай­мае другая частка сямейнай камедыі «Прыгоды Падынгтана» Пола Кінга. Фільм расказвае пра жыццё перуанскага медзведзяняці, які прыехаў у Лондан, каб знайсці сям’ю і стаць сапраўдным англійскім джэнтльменам.

На другім радку — анімацыйны фільм «Гісторыя цацак 2». На думку і кінакрытыкаў, і гледачоў, фільм-сіквел у дадзеным выпадку атрымаўся нават лепшым за арыгінал — як у тэхнічным, так і ў мастацкім плане. У цэнтры — тэма сталення дзяцей і змены іх інтарэсаў з пункту гледжання цацак.

На трэцім месцы апынулася драма польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслеўскага «Тры колеры: Чырвоны». Фільм апавядае пра каханне і часам пакутлівую ўладу пачуццяў, якія кіруюць лёсамі людзей.

У першую дзясятку лепшых сіквелаў увайшлі таксама фільм з цыкла пра брытанскага суперагента Джэймса Бонда «Голдфінгер», працягі ўжо згаданай стужкі «Гісторыя цацак: Вялікія ўцёкі» і «Гісторыя цацак 4», амерыканская карціна «Перад поўначчу», другая частка гангстарскай сагі «Хросны бацька 2», фільм жахаў «Нявеста Франкенштэйна» і прыгодніцкі баявік «Місія невыканальная: Наступствы».

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter