Вертолеты Ми-8 МЧС Беларуси выполнили 292 боевых вылета во время тушения лесных пожаров в Турции

Працягнулi борт дапамогi

З Турцыi вярнулiся нашы верталёты, якiя тушылi там лясныя пажары. Лета ў Турцыi — гарачая пара не толькi для турыстаў, але i для мясцовых службаў экстраннай дапамогi, па ўсёй краiне бушуюць лясныя пажары. Першы наш верталёт Мi-8 вылецеў 28 красавiка, другi — у сярэдзiне мая. За час аказання дапамогi ў тушэннi пажараў у экасiстэмах Турцыi налёт паветраных суднаў авiяцыi МНС склаў 459 гадзiн. Пiлоты выканалi 292 баявыя вылеты, падчас якiх скiнулi 4190 тон вады на ачагi ўзгарання, перавезлi 212 турэцкiх ратавальнiкаў i леснiкоў да месцаў лiквiдацыi пажару. Пiлоты МНС распавялi карэспандэнту «Р» аб сваiх буднях у замежнай камандзiроўцы.

Шэсць экiпажаў працавалi ў Турцыi пазменна, кожны па два месяцы.

Гарачая камандзiроўка

Шэсць экiпажаў працавалi ў Турцыi пазменна, кожны па два месяцы. У складзе мiжнароднай групы — авiяцыя з Расii, Казахстана, Украiны i iншых краiн.

— Адзiн з нашых верталётаў працаваў у раёне Мармарыса, другi — за 15 кiламетраў на поўнач ад Стамбула, — растлумачыў карэспандэнту «Р» намеснiк начальнiка аэрамабiльнага атрада па лётнай падрыхтоўцы авіяцыі МНС Беларусі Сяргей Галожын.



Тэмпература паветра ў Турцыi летам стабiльна трымаецца вышэй за 30 градусаў.

— Загаранне лясоў часцей за ўсё адбываецца ад удараў маланкi цi ад рук чалавека, — расказаў начальнік авіяцыі МНС Беларусі Тадэвуш Курсевіч. — Моцны вецер разносiць агонь. Часам невялiкiя ўспышкi перарастаюць у хуткiя i небяспечныя верхавыя пажары. Калi структура ляснога масiву ў тых месцах прыкладна падобная да нашай — растуць хвоi, кедры, — то рэльеф мясцовасцi ў коранi адрознiваецца, ён узгорысты i горны. Вышыня — да 2000 метраў. Паветра разрэджанае, у рухавiку не хапае кiслароду, а ў лопасцях — шчыльнасцi паветра. У дадатак спякота i гайданка ад моцнага ветру. Лётчыкам у такiх умовах нялёгка. Ды i тушэнне на знешняй падвесцы лiчыцца адным з самых складаных вiдаў палёту.

Лётны i iнжынерна-тэхнiчны састаў ДААВУ «Авiяцыя» набыў у Турцыi вялiкi вопыт па лiквiдацыi пажараў у прыродных экасiстэмах.

Практычна на кожным зручным узвышшы ў турэцкiх леснiкоў ёсць назiральны пункт. Заўважаюць самы малы дым — адразу адпраўляюць паведамленне ў каардынацыйны цэнтр, блiжэйшы борт падымаецца ў паветра. Экiпажы дзяжурылi толькi ў светлы час сутак, у начны палёты забаронены. Таксама не ляталi ў дождж i туман. У складзе экiпажа ёсць каардынатар, турак. Ён добра ведае мясцовасць, таму ўся лагiстыка на iм: паведамляе, дзе зручней запраўляцца вадой i палiвам, узгадняе маршрут палёту, падтрымлiвае сувязь з леснiкамi. Тактыка тушэння такая: борт узлятае з зацiшнага боку. З 50 метраў над агнём скiдвае да 3 тон вады. Пiлоты папаўнялi знешнi падвес у спецыяльных штучных або любых прыдатных вадаёмах.


Бясцэнны вопыт

Зараз верталёты, што вярнуліся дадому, праходзяць пiльны тэхнiчны агляд. Тэхнiкi прамываюць фiльтры, правяраюць масленую i палiўную сiстэмы, лопасцi, прыборы, рулi кiравання. У Турцыi гатоўнасць паветраных суднаў да вылетаў таксама забяспечвалi нашы работнiкi iнжынерна-тэхнiчнага саставу.

— Замянялi расходнiкi, ушчыльнiкi i тэхнiчныя вадкасцi парэгламенце, прамывалi палiўныя фiльтры, абслугоўвалi знешнi падвес, — у Турцыi Iван Цагойка быў у складзе iнжынерна-тэх-нiчнага персаналу авіяцыі МНС Беларусі.

Зараз верталёты, што вярнулiся дадому, праходзяць пiльны тэхнiчны агляд.

Лётны i iнжынерна-тэхнiчны састаў ДААВУ «Авiяцыя» набыў у Турцыi вялiкi вопыт па лiквiдацыi пажараў у прыродных экасiстэмах. Асаблiва ў горнай мясцовасцi, з прымяненнем знешняй падвескi. Гэты вопыт ёсць дзе выкарыстоўваць. Напрыклад, калi гараць Альманскiя балоты на Палессi.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter