Працоўная рамантыка

Студатрадаўцы дапамагаюць будаваць сельгасаб’екты

Студатрадаўцы дапамагаюць будаваць сельгасаб’екты.

Летам на Міншчыне працуе сотня студэнцкіх атрадаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. І накірункі іх дзейнасці самыя розныя: будаўнічы, педагагічны, экалагічны, сэрвісны, сельскагаспадарчы і іншыя. Больш за дзве тысячы хлопцаў і дзяўчат заняты будаўнічымі і рамонтна-будаўнічымі работамі па рэканструкцыі малочнатаварных ферм, падрыхтоўцы школ і дзіцячых садоў да новага навучальнага года, добраўпарадкаванні тэрыторыі, а таксама будуць задзейнічаны на ўборцы ўраджаю.

Працоўнае лета для навучэнцаў Чэрвенскага прафесійнага будаўнічага ліцэя пачалося ўрачыста: яны атрымалі працоўныя пуцёўкі, памятныя падарункі і накіраваліся ў сельгасарганізацыі Чэрвенскага і Пухавіцкага раёнаў дапамагаць рэканструяваць і будаваць фермы. Будатрадаўцы адзначаюць, што яны шмат чаму навучаюцца, набываюць практычны вопыт і зарабляюць грошы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter