Працавць лепш на Радзiме. У Бялынічах цёпла віталі байцоў пяці студэнцкіх будаўнічых атрадаў Беларуска-расійскага універсітэта Магілёва

90 юнакоў і дзяўчат цэлы месяц будуць шчыраваць на будоўлях у сельгаспрадпрыемствах раёна. Як падкрэсліў намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкома Мікалай Гузнякоў, магілёўскую моладзь чакае змястоўная працоўная і культурная праграма. Будуць таксама распрацаваны конкурсы на лепшы будатрад раёна, пераможцаў якога абавязкова заахвоцяць падарункамі.
90 юнакоў і дзяўчат цэлы месяц будуць шчыраваць на будоўлях у сельгаспрадпрыемствах раёна. Як падкрэсліў намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкома Мікалай Гузнякоў, магілёўскую моладзь чакае змястоўная працоўная і культурная праграма. Будуць таксама распрацаваны конкурсы на лепшы будатрад раёна, пераможцаў якога абавязкова заахвоцяць падарункамі. — Вельмі прыемна бачыць, што з кожным годам студатрадаўскі рух шырыцца і развіваецца, — падкрэсліў першы сакратар абкома БРСМ Сяргей Ладышаў. — Сёлетняя праца прымеркавана да 60-годдзя Вялікай Перамогі. Ганаровымі байцамі ў атрады залiчаны Героі Савецкага Саюза. А вось што гаварылі самі байцы будатрадаў БРУ. Дзіма БАЛТРУШЭВІЧ, камісар студэнцкага атрада будаўнічага факультэта: — Для нас, будучых інжынераў, праца ў будатрадзе – гэта перш-наперш выдатная вытворчая практыка, дзе можна замацаваць атрыманыя падчас вучобы навыкі і веды. Нашаму атраду (усяго 20 чалавек) давядзецца месяц жыць і працаваць на тэрыторыі СВК “Ількавічы”. Будзем займацца рэканструкцыяй ферм, гаспадарчых пабудоў. Дзіма ДАНЧУК, камандзір студэнцкага атрада электратэхнічнага факультэта: — Гэта ўжо не першы мой будатрадаўскі вопыт. Летась мы ездзілі на працу ў Расію, горад Екацярынбург. Калі ж сёлета прапанавалі папрацаваць на роднай Магілёўшчыне, згадзіўся без ваганняў. Спадзяюся, што нашы рукі і ўменне будуць да месца ў СВК “Калгас “Наша Перамога”, куды накіроўваюць наш атрад. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства запэўніла, што працы хопіць усім. У прыватнасці, будзем рыхтаваць да зімоўкі кароўнік. Наперадзе юнакоў і дзяўчат чакае амаль месяц карпатлівай працы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter