Кінастудыя «Саюзмультфільм» здыме новыя серыі пра ката Матроскіна і яго сяброў

Прастаквашына Ў век тэхналогІй

“Саюзмультфільм” здыме новыя серыі пра ката Матроскіна і яго сяброў.

мультик-(Копировать).jpg


Анімацыйная трылогія “Трое з Прастаквашына” была выпушчана амаль сорак гадоў таму. Тым не менш за прыгодамі яе герояў з захапленнем сочыць і сучасная дзятва. Неістотна, што ў кадры няма любімых ёю мабільнікаў і камп’ютараў, нават тэлевізар мае нязвыклую для ХХІ стагоддзя форму. Дзядзя Фёдар, Матроскін і Шарык проста і шчыра расказваюць малым пра вечныя каштоўнасці, такія, як сям’я, дом, клопат пра блізкіх, і гэтым яны чапляюць юных гледачоў.

Новыя трыццаць серый, якія кінастудыя “Саюзмультфільм” здыме па пагадненні з групай кампаній Danone ў 2018—2020 гадах, таксама будуць пра дабрыню, клопат, працавітасць. Аднак героі будуць паказаны ў новых умовах. Як адзначае старшыня праўлення “Саюзмультфільма” Юльяна Слашчава, задача новага праекта — паказаць, як змянілася Прастаквашына разам з краінай за 20 гадоў, а таксама ўцягнуць дзяцей у новыя прыгоды персанажаў любімай усімі гісторыі. Мультфільм будзе выкананы ў змяшанай тэхніцы, камбінуючай 2D і 3D.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter