Прас і час

У гродзенскім музеі — выстаўка прасаў розных часоў і народаў

Прасы розных часоў і народаў можна ўбачыць у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

Свой першы экспанат Алег Ёрш убачыў у Свіслачы ў 2000-я, а сёння ў яго калекцыі каля 350 прасаў, розных па форме, даце вырабу і часу карыстання.

— Прас быў у багатых дамах, — расказвае калекцыянер. — Калі дзяўчына выходзіла замуж, ёй раілі ісці ў дом, у якім меўся гэты прадмет. Ім карысталіся на працягу стагоддзяў, перадавалі ў спадчыну.

На выставе прадстаўлены прасы, якімі прасавалі ў Англіі ў XVI стагоддзі, айчынныя сучасныя мадэлі XX стагоддзя. Зараз калекцыянера складана здзівіць якім-небудзь прасам, і новую мадэль для сваёй калекцыі ён можа шукаць вельмі доўга.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter