За “Залатую пальмавую галіну” пазмагаецца расійская стужка

Прарочае лета

На мінулым тыдні аб’явілі праграму Канскага фестывалю, які сёлета пройдзе з 8 па 19 мая. Адкрые адзін з самых прэстыжных кінафорумаў свету фільм іранскага рэжысёра Асгара Фархадзі “Усе гэта ведаюць” з Пенелопай Крус і Хаўерам Бардэмам у галоўных ролях. Усяго ў асноўнай праграме — 18 карцін з розных краін, у тым ліку з Расіі.


Нашу краіну-суседку прадставіць фільм Кірыла Сярэбранікава “Лета”. Сюжэт карціны заснаваны на малавядомай гісторыі адносін Майка Навуменкі, яго жонкі Наталлі і Віктара Цоя. Яна разгортваецца летам 1981 года ў Ленінградзе, дзе пад уплывам Led Zeppelin, Дэвіда Боўі і іншых заходніх рок-зорак зараджаецца рускі рок. У гэты час Цой запісвае свой першы альбом, а Навуменка збірае гурт “Зоопарк”. Галоўныя ролі ў фільме выконваюць 37-гадовы нямецкі акцёр карэйскага паходжання Тэа Ю, 26-гадовая расійская актрыса Ірына Старшэнбаум і 40-гадовы музыкант Рома Звер. Ці зможа Сярэбранікаў асабіста прадставіць на фестывалі свой фільм, невядома, бо зараз рэжысёр знаходзіцца пад хатнім арыштам — яго абвінавачваюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter