Прапашчы Іван

Замалёўка з натуры

Вятрыска шалёны на доме Івана

ўзлахмаціў, як пер’е на курыцы, дах.

Узлез на яго гаспадар раным-рана,

Работы — святок, аж агортвае жах...

Глядзіць зверху ўніз — як вымер падворак.

“Дзе ж дзелася жонка?.. Мо, што б памагла?”

І раптам ён бачыць: крадком ад Ягора —

суседа праз вуліцу — трух-трух,

прыйшла...

Іван весь заззяў:

— Да часу, Марыська!.. А дзе жа піла?

— Ай-вай! У Я-го-ра...

— Чаму жа дала?

— Прыстаў, чмель звінючы, нібыта смала...

Ніяк адкарастацца я не магла...

Ай-вай, маё ж гора!..

— Давай назад, скора...

Каб пілка ў мяне ўраз была пад рукою!

— Ага! Ты... пілой заклапочан...

пілою?!..

А мне, неразумнай, здалося... А мне?!

Вісіць жа ў каморцы піла... на сцяне!

Я зараз... Я зараз, міленькі, падам!..

Прапаў бы зусім без мяне ты, Іван...

 

...Прад мужам Марыська ўжо так шчыравала!..

Ці ў чым было трэба, ці не — падсабляла...

У цэлае вёскі ва ўсіх на вачах

“сямейным падрадам” адноўлен быў мігам

вятрыскам няшчадна ўзлахмачаны дах...

Антон ПІЛІПЧЫК

г. Іўе

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter