Класічная музыка беларускіх кампазітараў загучала ў мінскім метро

Пракацiцца з Агiньскiм

Класічная музыка беларускіх кампазітараў загучала ў Мінскім метро.

классика-(Копировать)1.jpg


Спускаючыся ў падземкі Парыжа, Пекіна, Нью-Ёрка, Лондана, Бруселя, Масквы, ужо даўно можна пачуць не толькі гук цягніка, але і музычныя кампазіцыі вядомых ва ўсім свеце аўтараў. Цяпер “загучала” і Мінскае метро. І ўсё дзякуючы апантаным беларускім студэнтам Глебу Вайкулю і Дар’і Бараноўскай.

Ідэю запусціць музыку беларускіх кампазітараў у метро яны агучылі на конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend. Самі маладыя людзі даўно слухаюць класічную музыку, праз сусветную класіку пазнаёміліся з беларускай і зразумелі, што яна не горшая за замежную, а ў некаторых аспектах нават лепшая. Так і вырашылі пазнаёміць з ёй сваіх суайчыннікаў.
Культурны праект “Гукi метро. Слухай сваё” падтрымалі спонсары і Мінскі метрапалітэн, і тыдзень таму пасажыры падземкі ўпершыню пабывалі на “канцэрце” пад зямлёй. Дэбютаваў на платформах метро славуты кампазітар ХІХ стагоддзя Напалеон Орда з паланэзам “Паўночная зорка”. Музычная кампазіцыя суправаджаецца кліпам і звесткамі пра аўтара. Рэпертуар падземкі будзе пашырацца.

У хуткім часе ў Мінскім метро можна будзе пачуць творы Агіньскага, Манюшкі, Глебава і іншых беларускіх кампазітараў.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter