Прагулка па лесе можа замяніць паход да дактароў

Калі на сэрцы туга, цела баліць то тут, то там і самі не ведаеце, чаму, прагуляйцеся па лесе альбо парку

Лічыцца, што дрэвы, іх моц і энергія аказваюць станоўчы ўплыў на здароўе, прычым лепш за іншыя лекі...

Для аздараўлення існуе два віды дрэў. Адзін павінен пазбавіць адмоўнай энергіі, другі — падарыць станоўчую. Першы від — асіна, альха, таполя. Другі — дуб, бяроза, іва, клён, ліпа, ясень.

Дрэнны настрой, адольвае дэпрэсія? Абдыміце на некалькі хвілін таполю. Доўга не стойце, бо дрэва хутка забірае энергію і нават можа разбалецца галава. Потым абдыміце бярозу. А вось гэтая прыгажуня валодае чыстай, мяккай энергіяй. Стрэс і дэпрэсію як рукой здыме.

Сасна дасць энергію пасля цяжкага працоўнага дня, падыме настрой, хутка «ачысціць» ад эмацыянальнага зрыву.

Чаромха, альха пазбавяць ад болю. Але ж памятайце, гэтыя дрэвы любую энергію выводзяць хутка. Таму важна не «падзяліцца» з імі станоўчай.

Ліпа падорыць цеплыню, здыме галаўны боль. Іва пазбавіць ад злосці, супакоіць.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter