Прагрэсіўная каралева

500 лет коронации Боны Сфорцы: за что наши предки не любили миланскую принцессу

Дзякуючы Боне Сфорцы нашы продкі пазнаёміліся з апельсінамі, разынкамі і відэльцамі.


Сёлета адзначаецца 500-годдзе каранацыі Боны Сфорцы. Высокі тытул 24-гадовая міланская прынцэса атрымала ў 1518 годзе, калі выйшла замуж за 54-гадовага караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I. Каралева вызначалася не толькі маладосцю і прыгажосцю, але і розумам, спрытам. Менавіта Бона прывезла на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з Італіі моду, прыдворны этыкет, балі, вытанчаную кухню, такую экзотыку, як вінаград, разынкі, інжыр, міндаль, апельсіны і лімоны, і нават відэльцы.

Бона Сфорца апісала і абмерала землі Вялікага Княства Літоўскага, заклала строгую планіроўку населеных пунктаў, увяла прагрэсіўную сістэму землекарыстання, удасканаліла сістэму падаткаабкладання, дала Магдэбургскае права шматлікім нашым гарадам і мястэчкам. Пры ёй у Гродне з’явіліся вадаправод і першы гарадскі гадзіннік. Вядома, што на тэрыторыі нашай краіны яна валодала замкамі ў вёсках Моталь Іванаўскага, Лыскава Пружанскага раёнаў, у гарадах Пінску, Рагачове, Кобрыне. У гонар каралевы названы канал Бона — першае меліярацыйнае збудаванне ў краіне.

Сфорца нарадзіла каралю шасцёра дзяцей. На жаль, адзін сын пражыў усяго дзень. Затое ўсе чатыры дачкі сталі жонкамі еўрапейскіх манархаў. А сын Жыгімонт II Аўгуст — польскім каралём, прычым яшчэ ў 10-гадовым узросце пры жыцці бацькі — гэтага дамаглася Бона.

Вакол каралевы, у жылах якой цякла кроў Медзічы і Борджыя, на працягу ўсяго жыцця хадзілі плёткі. Быццам яна, жадаючы падоўжыць маладосць, купаецца ў крыві нявінных дзяўчат, якіх забівалі ў адным з замкаў. Быццам аддаецца ўцехам з драгунскімі афіцэрамі. І быццам яна атруціла Барбару Радзівіл, на якой таемна ажаніўся яе сын Жыгімонт II Аўгуст. Таму, нягледзячы на ўсе заслугі каралевы, яе не ўсе любілі ў Рэчы Паспалітай. У старасці яна вярнулася на радзіму ў Італію і вывезла з сабой 24 павозкі, набітыя золатам, срэбрам і каштоўнасцямі. Праўда, доўга багаццем не нацешылася — каралева была атручана. Па адной з версій, гэта зрабіў яе прыдворны лекар.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
3
Загрузка...