Праект ад мёду да самагону

Хутка з’явіцца гастранамічная карта нашай краіны
Хутка з’явіцца гастранамічная карта нашай краіны.

Зараз над ёй працуюць беларускія рэстаратары, гісторыкі і журналісты. Спецыялісты ездзяць па краіне, вывучаючы лепшыя айчынныя прадукты, якімі можна ганарыцца. Усяго на лета запланавана шэсць экспедыцый ва ўсе рэгіёны Беларусі — ад Белавежскай пушчы на захадзе да Дрыбіна на ўсходзе. Іх вынікам і стане стварэнне ўнікальнай гастранамічнай карты.



Аўтары праекта прызнаюцца, што ў нас шмат самабытных прадуктаў, пра якія, на жаль, многія не ведаюць. На карце з’явяцца не толькі прызнаныя брэнды накшталт бульбы, журавін ці малака, але і адносна новыя, аднак не менш папулярныя прадукты — такія як мармуровая ялавічына, вінаградныя слімакі. Абавязкова абазначаць на карце і адметныя беларускія напоі. Да прыкладу, традыцыйны белавежскі пушчанскі пяршак. Кажуць, у свой час, каб дастаўляць гэты напой у Крэмль, з беларускага заказніка быў арганізаваны спецрэйс — тамтэйшая вярхушка любіла беларускі моцны алкаголь гэтак жа моцна, як некалі Напалеон бургундскае віно. Сакрэт жа пушчанскага самагону, па словах спецыялістаў, крыецца ў асаблівай чыстай вадзе, якую бяруць з мясцовай крыніцы на вялікай глыбіні, і натуральнасці іншых інгрэдыентаў — дражджэй, зерня, траў ды ягад (шыпшына, каліна і гэтак далей).

Кансультант праекта, кіраўнік грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова ўпэўнена: у беларускіх прадуктаў ёсць усе шанцы праславіцца ў свеце, як гэта атрымалася з распрацоўкамі нашых айцішнікаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter