Прадстаўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі: валоданне беларускай мовай – гэта трэнд

Прэзентацыя беларускай мовы як спосабу адрознівацца ад іншых зробіць яе больш папулярнай сярод моладзі. Такую думку выказаў начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі навукова-метадычнай установы "Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь" Вячаслаў Караткевіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта sb.by на прэзентацыі кнігі Update у Доме прэсы.



– У падлеткаў ёсць думка: "Я не хачу быць як усе". Але адрознівацца можна па-рознаму. Хтосьці апранае кашулю неверагоднага колеру, нехта робіць татуіроўку, а можна размаўляць па-беларуску. То бок гэта такі трэнд. Даўно беларуская мова лічылася вясковай, а сёння – не. І гэта можна выкарыстоўваць як адзін са спосабаў зрабіць беларускую мову больш папулярнай сярод моладзі. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter