«Прачынаюцца» мянялы

У Рэчыцы затрымалі валютчыка з буйной сумай грошай.
У Рэчыцы затрымалі валютчыка з буйной сумай грошай.

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Рэчыцкага РАУС і раённай падатковай інспекцыі каля абменнага пункта «Белзнешэканамбанка» затрымалі 47-гадовага жыхара Рэчыцы, якi незаконна абменьваў тры тысячы расійскіх рублёў. Пры аглядзе аўтамабіля мужчыны, праведзеным з санкцыі пракурора, выяўлена больш за 60 мільёнаў беларускіх рублёў, 1265 долараў ЗША, 2 тысячы ўкраінскіх грыўнаў і 2240 расійскіх рублёў. Грашовыя сродкі у эквіваленце 75 мільёнаў беларускіх рублёў канфіскаваны, за незаконныя валютныя аперацыі на затрыманага складзены адміністрацыйны пратакол.

Напярэдадні навагодніх свят, калі насельніцтва робіць шмат пакупак і нярэдка мае патрэбу ў абмене грошай, валютныя мянялы прыкметна актывізаваліся. Так, за мінулы тыдзень праваахоўнікі вывелі з абароту індывідуалаў-«абменнікаў» больш за 65 мільёнаў рублёў. У поле іх зроку трапіла 13 чалавек, якія займаліся незаконным абменам.

Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter