Прачнуліся і кусаюцца

Ахвярамі кляшчоў у гэтым сезоне ўжо сталі восем беларусаў

Ахвярамі кляшчоў ужо сталі восем чалавек.

Энтамолагі прагназуюць рэкордна ранні пік актыўнасці гэтых паразітаў: з-за заўчаснай вясны яны напомнілі пра сябе ўжо ў самым пачатку сакавіка, хоць звычайна актывізуюцца толькі ў красавіку.

— Першы ўкус зафіксавалі яшчэ ў лютым, да пачатку сакавіка колькасць пацярпелых павялічылася да 8 чалавек. У асноўным гэта жыхары Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, — кажа энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова. — Каб не трапіць у непрыемную сітуацыю, адпраўляючыся на прыроду, выбірайце курткі з доўгімі рукавамі і шчыльнымі манжэтамі, штаны запраўляйце ў шкарпэткі і не забывайце пра галаўны ўбор. Выкарыстоўвайце спецыяльныя рэпеленты.

Клешч можа быць пераносчыкам сур’ёзных інфекцый, таму, калі ён вас усё ж такі ўкусіў, звярніцеся ў паліклініку. Магчыма, вам прызначаць курс лячэння.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter