Пра што раскажа “Курган”?

У Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы адбылася на днях знакавая падзея. Упершыню ў рэспубліцы экспанаваўся поўны рукапіс паэмы “Курган”! Супрацоўнікі Купалавага дома, як нефармальна яго называюць, нават цэлую выставу адкрылі — да стагоддзя заканчэння шэдэўра не толькі беларускай, але і еўрапейскай паэзіі…

У Беларусі з’явіўся поўны рукапіс знакамітай паэмы Янкі Купалы

У Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы адбылася на днях знакавая падзея. Упершыню ў рэспубліцы экспанаваўся поўны рукапіс паэмы “Курган”! Супрацоўнікі Купалавага дома, як нефармальна яго называюць, нават цэлую выставу адкрылі — да стагоддзя заканчэння шэдэўра не толькі беларускай, але і еўрапейскай паэзіі…

Основной текст: Купала скончыў свой “Курган” 23 мая 1910-га ў Санкт-Пецярбургу. Прайшоў век, а пытанні, якія геніяльна паставіў пясняр зямлі беларускай, і сёння актуальныя. Каму і чаму павінен служыць мастак? Народу ці залатому цяльцу? Праўдзівае слова, яно — неўміручае?

— Усяго два тыдні таму копія рукапісу трапіла да нас, — распавяла для “БН” Алена Матэвасян, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы. — Прывёз яе вядомы наш зямляк, свяшчэннік Аляксандр Надсон з Лондана. Менавіта там у Беларускай бібліятэцы і музеі імя Францыска Скарыны захоўваецца арыгінал. Не трацім надзеі, што некалі ён будзе ў нас. Але цяперашняя выстава “…Курганы шмат чаго нам гавораць”, лічу, мае чым зацікавіць наведвальніка. Будзе доўжыцца ажно да 25 снежня 2010 года. І прапануе, напрыклад, першадрук славутай паэмы ў газеце “Наша ніва” за 1912-ы…

Іна ГАРМЕЛЬ, “БН”
НА ЗДЫМКАХ: пакуль што не агрыгінал, але і копія — каштоўны экспанат; акцёр Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Зміцер КАЛЯДА ў ролі Гусляра на адкрыцці выставы.
Фота Уладзіміра СІЗА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter