Пра каханне без слоў

Мінск убачыць спектакль «Рамэа і Джульета» на мове жэстаў

Спектакль «Рамэа і Джульета» пакажуць на мове жэстаў.

На святкаванні 50-годдзя Рэспубліканскага палаца культуры імя М.Ф. Шарко гасцям пакажуць прэм’еру незвычайнага спектакля. Каля 20 выхаванцаў гэтай установы культуры выступяць у паўтарагадзінным паказе для людзей са слабым слыхам і глухіх. Рэжысёрам, пра¬дзюсарам і ініцыятарам такога мерапрыемства стаў дырэктар палаца Яўген Валабаеў.

— Дэкарацыі і касцюмы мы рабілі ўласнымі сіламі, — расказвае менеджар Палаца культуры Аліна Ліс. — У перспектыве спектакль будзе ўдзельнічаць у розных міжнародных фестывалях. Вельмі б хацелася арга¬нізаваць і гастролі па гарадах краіны. А пакуль ужо з 26 красавіка гэта дзейства на мове жэстаў змогуць убачыць усе жадаючыя на сцэне нашага палаца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter