Пра духоўнасць — гукамі музыкі

Лепшым падарункам да тысячагоддзя Мазырска-Тураўскай епархіі і 1025-годдзя Турава стане першы беларускі фестываль камернай і духоўнай музыкі. Мерапрыемствы, ініцыятарам якіх стаў Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, адбудуцца 18 верасня.
Лепшым падарункам да тысячагоддзя Мазырска-Тураўскай епархіі і 1025-годдзя Турава стане першы беларускі фестываль камернай і духоўнай музыкі. Мерапрыемствы, ініцыятарам якіх стаў Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, адбудуцца 18 верасня. Пачнецца фестываль набажэнствам у тураўскай Усясвяцкай царкве. Потым ў гісторыка-краязнаўчым музеi адбудуцца навуковыя чытанні “Тураўская зямля. Гістарычная і культурная спадчына”. Апагеем фестывалю стане канцэрт камерных калектываў, у тым ліку ансамбля салістаў на драўляных духавых інструментах, ансамбляў трубачоў, флейтыстаў і кларнетыстаў. — “Тураў-2005” працягвае традыцыю нашага калектыву – несці высокую музыку ў малыя гарады Беларусі, — гаворыць Міхаіл Фінберг. – Фестываль пацвяр- джае наша крэда – узнаўляць і прапагандаваць беларускую музыку – старажытную і сучасную.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter