Пра чарапашую хаду і сцюдзёную ваду

Сумесная віктарына “НГ” і выдавецтва “Рыфтур” натхняе на літаратурныя творы не толькі дарослых, але і дзяцейТаму сёння у нас — дэбют 3 А класа сталічнай гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны. Заўважце: у казках, складзеных маленькімі чытачамі “НГ”, дабро з лёгкасцю перамагае зло, а галоўныя героі вызначаюцца надзвычай прыгожымі і сумленнымі ўчынкамі. Нават дзевяцігадовым дзеткам зразумелыя асноўныя законы жанру і жыцця!

“Магчыма, я ўжо спазнілася: хранічна не стае часу, але ж хацелася прыняць удзел у конкурсе казак па фота Сяргея Плыткевіча, таленавітага мастака і сапраўднага патрыёта Беларусі”, — піша Ірына Чараўко з Пінска.
Не, Ірына Дзмітрыеўна, вы не спазніліся. Наш конкурс набірае моц, і будзе доўжыцца, таму што мы адчуваем водгук, які нараджаюць у сэрцах чытачоў родныя краявіды.
“Ну ніяк не ўзгадняецца тое, што атрымалася, з вашай рамантычнай прадмовай”, — пакаяўся наш пастаянны аўтар Сяргей Іваноў са станцыі Гарочычы Калінкавіцкага раёна.
А на наш погляд, здымкі Сяргея Плыткевіча і нашы прадмовы, вашы аповесці і творы іншых чытачоў аб’ядноўвае адно і тое ж: карані, якія аднойчы і назаўсёды належаць гэтай зямлі. Таму, як бы ні псавалі нашы дні прыкрыя дробязі, любоў да сваёй зямлі і яе жыхароў чытаецца ў кожным дасланым на конкурс радку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter