Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Пра асветніка ў Нальчыку

Кіраўнік Кабардзіна-балкарскага грамадскага руху “За единение — «Сябры»” Павел Сідарук расказаў пра беларускага першадрукара

У Нальчыку, сталіцы Кабардзіна-Балкарыі, у Дзяржаўнай нацыянальнай бібліятэцы КБР імя Т. Мальбахава прайшла канферэнцыя “Величие слова славянского”. Яе правялі ў Дзень славянскага пісьменства і культуры  бібліятэка і суполка “Общество русской истории и культуры «Вече»”. Наш зямляк, старшыня савета грамадскага руху “За единение — «Сябры»” Павел Сідарук выступіў з дакладам пра Францыска Скарыну, ягоны ўнёсак у славянскую культуру. Дакладчык звярнуў увагу: “Біблія” Скарыны (1517) выйшла за паўвека да таго, як Іван Фёдараў аддрукаваў першую датаваную кнігу ў Маскве. Нагадаў, што Іван, сын Фёдараў, як і Пётр Мсціславец, былі родам з беларускіх зямель. “Менавіта Скарына пяць вякоў таму надаў вырашальны імпульс для развіцця пісьмовай беларускай мовы, ён жа тады заклаў моцны камень у падмурак беларускай дзяржаўнасці”, — падкрэсліў Павел Сідарук.

Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?