Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2017 года ў СМІ

Позірк у дзень заўтрашні

Хоць і закончыўся ў Беларусі Год навукі, аднак у грамадстве застаецца высокім інтарэс да ўсяго, што адбываецца ў навуковым асяроддзі. Такую цікавасць стымуляваў і другі З’езд вучоных, які праходзіў у Мінску 12-13 снежня. У першы дзень вучоныя працавалі па 9 секцыях, на другі прайшло пленарнае пасяджэнне ў Палацы Рэспублікі, на якім выступаў і Прэзідэнт. Журналісты называлі гэта: вялікая інтэлектуальная дыскусія. На з’езде абмяркоўваўся праект Стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”, скіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця ў краіне лічбавай эканомікі.

Аўтарытэт навукі ў грамадстве падвышаецца і дзякуючы працы журналістаў. Таму ў восьмы ўжо раз Нацыянальная акадэмія навук праводзіла конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў года ў сродках масавай інфармацыі. Як паведамілі нам у прэс-службе НАН, вынікі яго падвялі да Дня беларускай навукі: адзначаецца ў першую нядзелю студзеня (сёлета — 28 чысла). Конкурс  па выніках 2017 года праходзіў у чатырох намінацыях, па кожнай прысуджана па тры прэміі. Усяго ж было прадстаўлена больш за 175 работ 76 аўтараў.

Сярод пераможцаў у намінацыі “Лепшая публікацыя”, якіх вызначыла Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, — і загадчык аддзела–адказны сакратар рэдакцыі газеты “Голас Радзімы” Іван Ждановіч. Ён адзначаны “за цыкл артыкулаў пра ролю беларускай навукі ў жыцці грамадства”.  Яны змешчаны ў часопісе “Беларусь. Belarus”, які ёсць і ў інтэрнэце, выходзіць на беларускай, англійскай, польскай, іспанскай ды кітайскай мовах.

Голас Радзімы № 4 (3556), чацвер, 25 студзеня, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter