Лукашенко направил поздравление участникам и гостям Дня белорусской письменности

Поздравление Президента

Удзельнiкам i гасцям Дня беларускага пiсьменства

Паважаныя сябры!

Шчыра вiтаю гасцей i ўдзельнiкаў Дня беларускага пiсьменства.

Сёлета, у Год народнага адзiнства, свята праводзiцца на прыгожай Капыльшчыне, дзе нарадзiлiся многiя знакамiтыя дзеячы Беларусi.

У жыццi народа лiтаратура заўсёды была важнейшым сродкам пазнання свету i выхавання асобы. Творчасць Максiма Багдановiча, Iвана Шамякiна, Кандрата Крапiвы, Iвана Мележа i iншых айчынных пiсьменнiкаў i паэтаў, юбiлеi якiх будуць адзначаны падчас форуму, з’яўляецца невычэрпнай крынiцай нацыянальнага гонару.

Дзякуючы нашым славутым класiкам i новаму пакаленню таленавiтай i патрыятычнай моладзi мы зберагаем гiстарычную памяць беларускага народа, усталёўваем у грамадстве яго галоўныя каштоўнасцi — сумленнасць, справядлiвасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы i вялiкую любоў да роднай зямлi.

Праўдзiвае, адказнае i сумленнае роднае слова — залог кансалiдацыi грамадства, на падмурку якога мы зможам i надалей паспяхова будаваць незалежную, моцную i квiтнеючую краiну.

Жадаю ўсiм удзельнiкам i гасцям свята добрага здароўя, творчага натхнення, жыццёвай мудрасцi i аптымiзму.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter