Поздравление Президента Александра ЛУКАШЕНКО с Днем белорусской письменности

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай брэсцкай зямлі, у Ганцавічах.

З года ў год гэта свята робіцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны і духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў.

Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём і творчасцю выдатнага песняра Якуба Коласа. Святкаванне Дня пісьменства ў гэтых памятных мясцінах яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія занатаваны ў яго кнігах. І галоўныя з іх — павага да простага чалавека, маральная чысціня, высакароднасць і самаадданая любоў да роднай зямлі.

Менавіта на такім падмурку і будуецца ідэалогія сучаснай Беларусі. Таму наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развіццю нацыянальнай культуры і падтрымліваць творцаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter