Александр Лукашенко поздравил с Днем белорусской письменности

Поздравление

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей 
XXII Дня беларускага пісьменства

Дарагія сябры!

Дзень беларускага пісьменства - надзвычай важная падзея ў жыцці нашай краіны.

Гэта свята аб`ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Яно распачало свой шлях у далёкім 1994 годзе са старажытнага Полацка і прайшло праз усю Беларусь. Сёлета святочную эстафету прымае Шчучын - адзін з прыгажэйшых гарадоў Гродзеншчыны, непаўторная ўтульнасць якога створана нястомнай плённай працай яго жыхароў.

Амаль што 500-гадовая гісторыя беларускага кнігадрукавання сведчыць аб вялікім укладзе нашай краіны ў сусветную скарбніцу ведаў.

I сёння, у час імклівага развіцця новых інфармацыйных тэхналогій, кніга і шчырае мастацкае слова пісьменніка па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі сучасным грамадствам.

Сардэчна жадаю ўдзельнікам і гасцям свята здароўя, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter