Лукашенко поздравил работников культуры с профессиональным праздником

Вiншаванне

Работнiкам культуры Рэспублiкi Беларусь
Работнiкам культуры Рэспублiкi Беларусь

Паважаныя сябры!

Сардэчна вiншую вас з прафесiйным святам. Сёлета мы адзначаем яго з асаблiвай урачыстасцю, паколькi 2016 год у Беларусi абвешчаны Годам культуры.

Ваша дзейнасць спрыяе захаванню духоўнасцi, маральных i эстэтычных iдэалаў беларускага народа. Зберагаючы i прымнажаючы ўсё лепшае, што назапашана на працягу стагоддзяў, вы садзейнiчаеце папулярызацыi айчыннага мастацтва i далучэнню да яго маладога пакалення.

Дзякуючы вашай руплiвай штодзённай працы нацыянальная культура актыўна развiваецца. Адраджаюцца народныя традыцыi i рамёствы, ствараюцца новыя творы, набывае майстэрства таленавiтая моладзь, а вашы лепшыя дасягненнi прыносяць Беларусi сусветную вядомасць.

Жадаю ўсiм вам невычэрпнага натхнення, творчых поспехаў, шчасця i дабрабыту.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Советская Белоруссия № 194 (25076). Суббота, 8 октября 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter