Аляксандр Лукашэнка павіншаваў рэдакцыю часопiса «Полымя» з 95–годдзем

Поздравление

Рэдакцыi часопiса «Полымя»


Паважаныя сябры!

Вiншую вас са знамянальнай датай — 95–годдзем часопiса «Полымя».

За час свайго iснавання гэта старэйшае лiтаратурна–мастацкае выданне краiны адлюстравала гiстарычны шлях беларускага народа, прадэманстравала нязменную адданасць высокiм маральным i iдэйна–эстэтычным каштоўнасцям.

На старонках «Полымя» публiкавалiся класiкi Якуб Колас, Янка Купала, Iван Мележ, Максiм Танк, Кандрат Крапiва, Пятрусь Броўка, Iван Шамякiн, Уладзiмiр Караткевiч i iншыя знакамiтыя аўтары.

Сёння часопiс прадстаўляе багатую палiтру твораў як вядучых майстроў роднага слова, так i прадстаўнiкоў маладога пакалення. Дзякуючы «Полымю» па–беларуску загучалi лепшыя ўзоры сусветнай лiтаратуры.

Жадаю калектыву рэдакцыi натхнення, дабрабыту i далейшых поспехаў на карысць нашай Беларусi.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь  Аляксандр ЛУКАШЭНКА.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter