Прэзiдэнт павiншаваў калектыў дзяржаўнай установы «Беларускi рэспублiканскi тэатр юнага гледача» з 60–годдзем

Поздравление

Президент поздравил коллектив Белорусского республиканского театра юного зрителя с 60-летием
Калектыву дзяржаўнай установы «Беларускi рэспублiканскi тэатр юнага гледача»


Дарагiя сябры!

Сардэчна вiншую вас са знамянальнай датай — 60–годдзем з дня заснавання Беларускага рэспублiканскага тэатра юнага гледача.

Мiнулыя гады сталi для вашага калектыву часам творчых адкрыццяў, пошуку ўласных мастацкiх шляхоў, стварэння новых, арыгiнальных спектакляў для дзяцей i юнацтва. Багаты рэпертуар, якi ўвабраў у сябе лепшыя ўзоры беларускай i сусветнай класiкi, i таленавiтыя акцёры дазволiлi тэатру стаць адным з культурных сiмвалаў нашай краiны. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на яго спектаклях.

Няхай вашы пастаноўкi i надалей будуць такiмi ж цiкавымi, сугучнымi духоўным запатрабаванням самай спагадлiвай i ўдзячнай публiкi.

Жадаю вам невычэрпнага натхнення, поспехаў i новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусi.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

8 красавiка 2016 года.

Советская Белоруссия № 65 (24947). Пятница, 8 апреля 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter