Посиделки у "НГ"

Люблю на выхадныя паехаць у вёску. Крынкi Карэлiцкага раёна, што на Гродзеншчыне, для мяне не проста месца, дзе нарадзiўся i вырас мой бацька. Шкада, што вёска з кожным годам становiцца ўсё больш сiратлiвай. Але чалавек, якi сюды прыедзе, адзiнокiм сябе не адчуе, можа смела пастукацца ў любую хату i яго будуць частаваць, як самага блiзкага родзiча. I я сюды прыязджаю, каб на хвiлiнку забыцца пра жыццёвыя турботы, каб разам з крынкаўцамi пасядзець на лаўцы, паспяваць песнi, парадавацца крынiчна чыстай красе роднай вёскi. Прывiтанне ўсiм, хто заглянуў на нашы “Пасядзелкi”! Спяшаюся падзякаваць вам за цiкавыя лiсты! Прыемна, што з кожным разам у маёй скрынi ўсё больш бывалiц, прыпевак. Працягвайце сябраваць з пяром i паперай i далей. Расказвайце, як жывяце сёння, што апошнiм часам адбылося з вамi, што асаблiва ўразiла, успамiнайце недарэчныя гiсторыi мiнулага. I вы, спадзяюся, будзеце з радасцю заходзiць да нас на “Пасядзелкi”. З нецярпеннем чакаю вашых лiстоў. Да сустрэчы ў пятнiцу!
Соседи

Если в праздник спозаранку
Тучи скрыли синеву,
Расстелю я самобранку
И соседей позову.
Счастья блеск в глазах сияет,
Радость плещет через край,
Вновь на стол я выставляю
Для соседей каравай.
Я для них не пожалею
Ни закуски, ни питья.
И скажу вам откровенно:
Без соседей я — не я!
Сергей СУКОННОВ, г.Минск

     Прыпеўка

Ой, ляцелi нашы гусi,
Неслi Канстытуцыю,
Народ выбраў Прэзiдэнта
Ды без рэвалюцыi!
Любоў БЭНДЗIК, Валожынскi раён

Зонтик

Идет с базара пара
Под проливным дождем,
Ведет подруга парня
Под радужным зонтом.

Дружок идет, сутулится
С хозяйственною ношей,
Победно смотрит спутница
На каждого прохожего.

Дождик обтекает их
Невидимою сеткой.
А зонтик у красавицы —
Как паутины клетка.
Виктор ХАРЧЕНКО, д.Николаевка,Буда-Кошелевский район, Гомельская область

     Песочные часы

Солнце игриво рассыпало свои лучи на холодное море. Оно празднично засверкало миллионами отраженных лучей. Я взяла в руки горсточку песка. Маленькие блестящие осколочки рассыпались в ладонях. Мне казалось, эти песчинки живые. Я развеяла белоснежные частички на ветру. Он подхватил их и понес в небесную высь. Как вечные странники, они вынуждены сотни раз подниматься вверх и опускаться вниз. Песочные часы... Ворота, открывающие свои ставни навстречу уходящим минутам, цепочка, в которой золотые нити настоящего сплетаются в перламутровое ожерелье человеческой памяти. Сколько приятных мгновений останется в ней — зависит от нас.
Ольга ПОИМЦЕВА, г.Минск

Курыная “хвароба”

На калгасным двары ўсе зайздросцiлi Iвану Цiтову. Як паедзе ў вёску да цешчы, абавязкова прывязе курыцу. I сам “пад мухай”!
Аднойчы запрасiў мяне Iван будаваць цешчы лазню. Прыехалi ў вёску. Цешча, як мае быць, яешню на стол i пляшку. Раптам Iван цiшком ад цешчы налiвае ў шклянку гарэлкi i выбягае на двор. Я — следам. Гляджу, Iван лье гарэлку ў мiску, адкуль куры п’юць. Вылiў шклянку, i назад за стол.
Пайшлi будаваць лазню. Доўга цi коратка мы там вазiлiся, чуем крык цешчы:
— Ванечка, зноў куры захварэлi! Паглядзi, як качаюцца! Рэж хутчэй.
Iван спрытным натрэнiраваным рухам курэй “замачыў”, цешча панесла iх апрацоўваць. Назаўтра, калi мы вярталiся дадому, у нашых торбах ляжала па курыцы, а трэцяй мы закусiлi перад дарогай.
Мiхась СЛIВА, г.Рагачоў

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter