Посиделки у "НГ"

Вiтаю ўсiх, хто заходзiць на нашы “Пасядзелкi”! Прыемна, што пiсьмаў у маёй скрынi з кожным днём становiцца ўсё больш. Дзякую ўсiм за дасланыя лiсты. Сёння прапаную вам пасядзець з намi на прызбе i дазнацца пра тыя цiкавыя, часам недарэчныя, а часам i павучальныя жыццёвыя сiтуацыi, якiя могуць здарыцца з кожным, асаблiва напярэдаднi першага красавiка. Пiшыце яшчэ. З нецярпеннем чакаю.

Далiкатнае пытанне

Васiль застаўся ўдаўцом у 76 гадоў. Памiраць яму яшчэ не хацелася. Ажанiўся з 58-гадовай удавой Таццянай.
Паехалi неяк у горад. Васiль, нагледзеўшыся рэкламы пра “Вiягру”, вырашыў зайсцi ў аптэку i пацiкавiцца наконт цудадзейнага прэпарата. У акенцы сядзела маладзенькая дзяўчына — акурат ва ўнучкi яму. Сорамна стала Васiлю называць тое слова “Вiягра”, i таму стары пачаў здалёку:
— То ж, любачка, лякарства мне трэба. Якое? Як табе сказаць? Карацей, ажанiўся я з маладой. А гэта, разумееш, справа такая...
— Разумею, дзед, — усмiхнулася аптэкарка. — Вы, мабыць, пра “Вiягру” гаворыце?
— Ага, дзiцятка, пра яе самую, — страпянуўся дзед.
— Дык у вас на тое i пенсii не хопiць, — назваўшы кошт, сказала аптэкарка. — Ды i з урачом варта параiцца. А калi сэрца хворае, то i памерцi можна.
Стары, пачуўшы лiчбу, ажно прысвiснуў. “Прыйдзецца, пэўна, так век дажываць, — падумаў дзед. — Гары яна гарам тая “Вiягра”. Пенсiю ўсю выкладзеш i яшчэ сапраўды дуба ўрэжаш. Можа, абыдуся i без лекаў”.
Васiль развярнуўся i пайшоў з аптэкi.
Анатоль ЗЭКАЎ

Свята закаханых на бальнічным ложку

У дзень усiх закаханых нам з жонкай не хацелася сумаваць. Схадзiў у краму, купiў жонцы пачастункаў. Не забыўся i пра кветкi. Хацелася ў Дзень святога Валянцiна ўспомнiць маладосць. Але...
Зыходзячы з прыступак, паслiзнуўся i гахнуўся спiнай на асфальт. Дзякуй, што ўстаць дапамаглi людзi. Даклыпаў дамоў, кiнуў прадукты i разам з жонкай накiраваўся ў палiклiнiку. Хiрург паглядзеў на маё апухлае плячо i пачаў пытацца, цi бывае ў мяне алергiя на лекi, на што хварэў. А боль не сцiхаў. Нарэшце мяне паклалi на стол — упраўляць мае косцi на месца. Каб не сканаў ад болю, мяне “ўсыпiлi”. А затым, як ляльку, убралi ў гiпс. У бальнiцы мяне “лячылi” з сямi вечара да дванаццацi ночы. На таксi даехалi з жонкай дадому. Ужо i не да свята было. Замест прызнання ў каханнi ад жонкi прыйшлося выслухаць папрокi: “Нашто патрэбна было выходзiць на вулiцу? Я як быццам адчувала, што нешта з табой можа здарыцца! Нашто нам патрэбна было тое свята закаханых? Лепш бы дома сядзелi!”
Вось так я перастараўся на сваю галаву. Хацеў свята, а атрымаў пералом ключыцы. Але каб ведаў, дзе ўпадзеш, саломку падклаў бы. Затое цяпер хаджу асцярожна ў любое надвор’е.
Мiкола Вяршынiн  г. Мiнск

Ну i дзядзька!

Жыў у адной вёсцы дзядзька Радзiвон, майстар на жарты. Аднойчы перад абедам ён спяшаўся да кума пачаставацца свежанiнай. Насустрач iшлi два хлопцы. Убачылi дзядзьку, спынiлiся i просяць: “Дзядзька, збрашы што-небудзь, пакуль мы перакурым!” А Радзiвон адказвае: “Вы ведаеце, хлопцы, у мяне няма часу. Там за вёскай, каля млына, вада прарвала грэблю, i людзi кошыкамi бяруць рыбу. Я вось набраў сабе i бягу паведамiць пра гэта куму”. I хуценька пашыбаваў далей.
Хлопцы, доўга не думаючы, накiравалiся за тры кiламетры да грэблi. Прыбеглi i дзiвяцца: грэбля цэлая i млын працуе. Пачухалi яны патылiцы i кажуць: “Ну, дзядзька Радзiвон! Як не збрэша, то не ступiць”.
Мiхась СЛIВА г. Рагачоў

Прыбягае жонка да свайго мужа, якi засядзеўся ў сябра, i кажа:
— Iванка, у мяне дзве навiны, адна добрая, другая кепская. З якой пачаць?
— Ну, давай кепскую.
— З рэльсаў сышоў вагон i ляцiць на нашу хату.
— Вось дык бяда! А якая добрая навiна?
— Дык вагон жа з салам!

Весело живется, когда часто умираешь от смеха.

Скажи, над кем ты будешь смеяться, и я скажу, что после этого будет.

От черного юмора жизнь светлее не становится.

Прислал Борис КОВАЛЕРЧИК  г. Гомель

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter