Попыт на прамтавары

Нядрэнна вядзецца гандаль у Бешанковiцкiм раёне таварамi прамысловай групы i гаспадарчага ўжытку...

Нядрэнна вядзецца гандаль у Бешанковiцкiм раёне таварамi прамысловай групы i гаспадарчага ўжытку. Скажам, у мэблевым магазiне ў Бешанковiчах добры попыт маюць тавары Калiнкавiцкай мэблевай фабрыкi, прадпрыемства «Пiнскдрэў», iншых айчынных вытворцаў. Нават расiйскiх гасцей i турыстаў прываблiваюць нiзкiя цэны i добрая якасць беларускай мэблi. Не рэдкасць, калi масквiчы i пецярбуржцы загружаюць нашы тавары цэлымi фурамi.

Але асноўны пакупнiк усё ж свой, беларускi. Тым больш што ў кааперацыi для «сваiх людзей» пры недахопе ў iх грошай патрэбны тавар адпусцяць у крэдыт i нават даставяць буйнагабарытную рэч па ўказанаму адрасу.

Магазiн «Культтавары» райцэнтра, якiм загадвае Таццяна Шапура, таксама насычаны прадукцыяй пераважна айчынных таваравытворцаў. Больш разнастайным, чым у мiнулыя гады, стаў асартымент фiрменнай секцыi РУПП «Вiцязь» з телепрыёмнiкамi на любы густ i пажаданым размерам экрана. Ну а дзецi проста ў захапленнi ад шматфарбных цацак прадпрыемства «Вiтпласт».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter